Рада Беларускага нацыянальнага кангрэсу на сваім пасяджэнні 17 студзеня прыняла рашэнне вылучыць Мікалая Статкевіча прэтэндэнтам у прэзідэнты.
Устрымаліся Генадзь Фядыніч, Алена Талстая і Вацлаў Арэшка. Астатнія прагаласавалі за.
У Статкевіча на гэты момант не знятая судзімасць за Плошчу-2010. Палітык мяркуе, што гэта не з'яўляецца перашкодай для ўдзелу ў выбарах.
Прэзідэнцкія выбары павінны прайсці не пазней за жнівень 2020 года.
Правацэнтрысцкая кааліцыя называе, у сваю чаргу, кандыдатаў на «праймерыз» для ўдзелу ў выбарах. Ад АГП у праймерыз будзе ўдзельнічаць лідар АГП Мікалай Казлоў, ад БХД — Павел Севярынец, ад руху «За свабоду» — Юрый Губарэвіч.
Каментары