Вайна44

Германія павялічыць выдаткі на абарону больш, чым удвая

Новая кіруючая кааліцыя на чале з канцлерам Фрыдрыхам Мерцам прыняла рашэнне істотна павысіць абаронныя выдаткі Германіі — да 5% ВУП, піша Bild. Зараз краіна выдаткоўвае 2% ВУП на гэты кірунак. 

Ёхан Вадэфуль у Турцыі. Фота: Osmancan Gurdogan / Anadolu via Getty Images

Як заявіў міністр замежных спраў Ёхан Вадэфуль пасля сустрэчы з дзяржсакратаром ЗША Марка Рубіа ў Турцыі, Берлін будзе імкнуцца да мэты ў 5% ад ВУП — гэта больш за 215 мільярдаў еўра ў год.

«Гэта значны зрух парадыгмы ў нямецкай палітыцы. Мы чакаем паступовага дасягнення мэты не пазней за 2030 год. Гэта не адбудзецца раптоўна, але гэта павінна адбыцца», — заявіў у размове з Bild эксперт па пытаннях знешняй палітыкі і абароны ХДС Радэрых Кізеветэр.

Ініцыятыва ўрада звязаная з ціскам з боку ЗША і НАТА: да 2023 года Германія павінна фінансава забяспечваць 10% абаронных намаганняў альянсу. Вашынгтон патрабуе ад усіх чальцоў НАТА выдзяляць 5% ВУП на абарону, хоць большасць краін лічыць гэтае патрабаванне невыканальным.

На саміце міністраў замежных спраў НАТА Ёхан Вадэфуль пацвердзіў, што Германія падтрымлівае пазіцыю ЗША: «Мы падзяляем ацэнку Трампа, што гэта неабходна».

Каментары4

  • Урсула фон дэ ляйн
    15.05.2025
    Раней саветы разам з Францыяй, ЗША і Брытаніяй перавыхоўвалі немцаў пасля вайны, зараз эўрапейцы будуць адвучаць Масковію ад імпэрыялізму.
  • Барадзед
    15.05.2025
    Крутой военный бюджет у Германии €215 млрд. Военный бюджет Беларуси ок. $1.5 млрд. Какая-то постсоветская жертва.
  • Барадзед
    15.05.2025
    Ну ўсё, в честь этой знаменательной даты Германия начала наращивать свою военную мощь.

Цяпер чытаюць

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ26

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусы ніколі не жылі так багата, як цяпер. Але ёсць важны нюанс33

На чэмпіянат свету па футболе едуць тры былыя гульцы першынства Беларусі

Пачобут: Зараз мы з жонкай толькі спрабуем навучыцца жыць разам нанова8

Ёсць відавочная прыкмета таго, што мужчына хоча з вамі сустракацца26

Ізраіль і Ліван дамовіліся аб спыненні агню. Галоўнай умовай застаецца адмова «Хезбалы» ад абстрэлаў

Атручэнне дзяцей у Барысаве адбылося ў 11 садках8

Германія, Францыя і Брытанія распрацоўваюць план далучэння Расіі да перамоваў7

Рыбы спяць значна больш падобна да людзей, чым лічылася. І нават любяць днём падрамаць5

Літва заявіла пра гатоўнасць прыняць амерыканскую ядзерную зброю8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ26

Палітолаг Аліна Харысава пагадзілася супрацоўнічаць з СБУ. Аказалася, гэта было КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць