Фільм «Зялёная кніга»
Выйдзе на экраны па-беларуску акурат 8 сакавіка.
Калі вы яшчэ не паспелі паглядзець гэты фільм, то ў вас з’явілася магчымасць зрабіць гэта яшчэ і па-беларуску. Чаму варта на яго схадзіць? Напэўна, дастаткова сказаць, што «Зялёная кніга» атрымала Оскар у намінацыі «Найлепшы фільм». А калі не дастаткова, то можаце пачытаць водгукі (амаль усе яны на вышэйшую адзнаку). Пачытаць іх можна на Кінапошуку.
Падрабязней пра сюжэт можаце даведацца з нашай афішы.
На «Оскары» назвалі найлепшы фільм года: гэта «Зялёная кніга»
«Зялёная кніга»: натхняльнае кіно пра сяброўства і пра тое, што без болю змяніць свет немагчыма
А набыць квіткі можна анлайн на сайтах silverscreen.by (калі жадаеце паглядзець фільм у Silver Screen (Gallileo) і bycard.by/kino (гэта квіткі на паказы ў «Беларусі»).
Ад сябе дадамо, што ў «Беларусі» квіткі таннейшыя (6.5 BYN супраць 10 BYN за адно месца), але ў Silver Screen з дзяўчынай будзе камфортней. Тут можна ўзяць квіток адразу для 2 чалавек на канапу за 24 BYN.
Квіткі: silverscreen.by, bycard.by/kino («Беларусь»)
Дзе: Silver Screen (21:50), «Беларусь» (20:50)
Кошт: 6.50 — 24.00 BYN
2. Прэм’ера «Капітан Марвэл»
Трансляваць гэты фільм кінатэатры пачнуць ужо з 7 сакавіка. А 8 сакавіка яго будуць паказваць увесь дзень амаль ва ўсіх кінатэатрах Мінска. Вельмі шмат сеансаў, таму можна лёгка знайсці зручны для вас час.
Падрабязней пра сюжэт, трэйлер, а таксама ўвесь спіс кінатэатраў і поўны расклад вы можаце знайсці ў нашай афішы.
Рэкамендацыя: самыя танныя квіткі прапануе АртКінатэатр у «Тытане» (ад 5.50 BYN). І ўмовы для прагляду там таксама на ўзроўні.
Квіткі: afisha.tut.by/film/kapitan-marvel
Дзе: амаль усе кінатэатры Мінска
Калі: амаль у любы зручны для вас час
Кошт: 5.50 — 24.00 BYN
3. «Цудоўны дом»: юбілейная праграма ў Цырку
Цяпер наш Белдзяржцырк прадстаўляе юбілейную праграму «Цудоўны дом». Калі вы яе наведаеце, то пабачыце дрэсіраваных мядзведзяў на скейтбордах і аўтамабілях, дрэсіраваных марскіх жывёл і насух, разумных коней і шмат чаго іншага.
Запытайцеся ў сваёй дзяўчыны, ці была яна хоць аднойчы ў цырку. Магчыма, ёй дужа хацелася б? У такім выпадку падарунак ёй запомніцца надоўга.
Квіткі: afisha.nn.by/cudouny-dom
Дзе: Белдзяржцырк (праспект Незалежнасці, 32)
Калі: 15:00, 19:00
Кошт: 14.00 — 77.00 BYN
4. Выстава гіганцкіх ліхтароў
Да канца сакавіка ў Батанічным садзе працуе выстава гіганцкіх кітайскіх ліхтароў. Але мы вам раім схадзіць туды менавіта 8 сакавіка, бо гэта дужа рамантычнае месца. Паглядзіце самі.
І не нярвуйцеся, калі ваша дзяўчына будзе часта прасіць яе сфатаграфаваць. Гэта цалкам натуральна ў такой абстаноўцы. І вы ёй падорыце, акрамя яскравых уражанняў, яшчэ і класны кантэнт для інстаграма.
Працуе выстава з 18:00 да 23:00. Але арганізатары рэкамендуюць яе наведваць з 19:00.
Квіткі: afisha.nn.by/vystava hihanckich lichtarou
Дзе: Цэнтральны батанічны сад (вул. Сурганава, 2в)
Калі: 18:00 — 23:00 (уваход да 22:30)
Кошт: 10.00 — 16.00 BYN
5. Выстава катоў
Коцікі падабаюцца ўсім. Таму, калі вы думаеце, што з вышэйпералічанага вашай дзяўчыне нічога не спадабаецца, выстава катоў — добры варыянт.
На выставе будуць каты самых розных парод: вушастыя арыенталы, забіяцкія корніш, брытанскія караткашэрсныя, раскошныя персы і многія іншыя.
Апроч таго, што такі варыянт вельмі мілы, ён яшчэ і вельмі бюджэтны. Квіток каштуе 5.50 BYN, а ў першую і апошнюю гадзіну працы выставы — зніжка 15%.
Падрабязней можна прачытаць на Афішы НН.
Квіткі: на месцы або на bezkassira.by
Дзе: ГЦ «Сталіца» (праспект Незалежнасці, 3-2)
Калі: 10:00 — 19:00
Кошт: 5.00 — 5.50 BYN