Культура11

Па ўсёй Беларусі праводзіцца Фэст экскурсаводаў. Сотні ўнікальных бясплатных экскурсій

18 красавіка ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень помнікаў і мясцінаў. У Беларусі гэта свята годна адзначаецца дзякуючы правядзенню ў красавіцкія дні Фэста экскурсаводаў, падчас якога можна трапіць на самыя разнастайныя і ўнікальныя аўтарскія экскурсіі па ўсёй краіне.

Праграма Фэста на сайце

Ідэя Фэста нарадзілася ў 2009 годзе ў асяродку неабыякавых да гісторыі людзей, і з года ў год ён пашыраецца і выклікае вялікую цікавасць у наведвальнікаў. Адбылося ўжо 9 фестываляў, якія наведалі тысячы ўдзельнікаў, прайшлі сотні цікавых разнапланавых экскурсій. За гэты час у Фэста з’явіліся пастаянныя наведвальнікі і шматлікія прыхільнікі. «Свята экскурсій» — такі водгук можна пачуць ад іх пры набліжэнні чарговага Фэста экскурсаводаў. Мы вельмі ўдзячны экскурсаводам, краязнаўцам, якія стала падтрымліваюць мерапрыемства і дзеляцца ўнікальнымі ведамі дзеля таго, каб запаліць у беларусах агеньчык любові да сваёй гісторыі і павагу да сведчанняў мінулага.

У чым ідэя Фэста экскурсаводаў? 

Кожны дзень, ідучы на працу ці заняткі, мы абмінаем унікальныя помнікі культуры, архітэктуры, прыроды, але нават не здагадваемся пра гэта. Дзякуючы Фэсту экскурсаводаў з’яўляецца магчымасць па-іншаму зірнуць на штодзённыя рэчы і перамяніць сваё стаўленне да спадчыны.

Якія вандроўкі прапануе Фэст?

Экскурсаводы звернуць вашу ўвагу не толькі на велічныя замкі і манументальныя палацы, але і на дарагія сэрцу невялікія дамкі, заняпалыя сядзібы — усё, што стварае непаўторнасць роднага краю. У межах Фэста не рэдкасць — літаратурныя вандроўкі, храмавыя экскурсіі (па святынях розных канфесій), роварныя маршруты. Асобна з дапамогай спецыяльных аўдыё-тактыльных макетаў праходзяць у межах Фэста вандроўкі для людзей з парушэннямі зроку і слыху.

У чым сакрэт папулярнасці Фэста экскурсаводаў?

Сталіца Беларусі і рэгіянальныя гарады на некалькі дзён пагружаюцца ў своесаблівую, ні на што не падобную атмасферу гісторыі, таямніц і легенд. Часам экскурсіі суправаджаюцца анімацыйнымі праграмамі, якія дадаюць вандроўкам маляўнічасці і шарму. 

Колькі каштуюць экскурсіі у межах Фэста?

Экскурсіі падчас Фестывалю адбываюцца бясплатна. Такім чынам мы імкнемся стварыць агульнае свята і пракласці сваю дарогу да Спадчыны тым, хто, магчыма, упершыню сустрэўся з ёй. Але нам будзе прыемна, калі пасля Фэста вы захочаце замовіць тую ці іншую экскурсію ва ўпадабанага гіда на камерцыйнай аснове.

Дзе праводзіцца Фестываль?

Фэст экскурсаводаў найбольш маштабна адбываецца ў Мінску. Але штогод да Фэста далучаюцца абласныя і раённыя цэнтры. Нават у аддаленых вёсачках розных раёнаў могуць адбывацца вандроўкі ў межах Фэста экскурсаводаў. Таксама адбываюцца шпацыры па замежных гарадах, якія звязаны з гісторыяй Беларусі (за гэты час адбыліся вандроўкі па Вільні, Маскве, Кракаве, Празе і інш.).

Як паўдзельнічаць у Фэсце?

Самае простае — выйсці на бліжэйшую экскурсію, якая будзе адбывацца ў вашым раёне (спіс экскурсій 2019 года з’явіцца за некалькі дзён да самога Фестывалю). Арганізатары Фэста перакананы: найперш неабходна зведаць свой раён, адметнасці сваёй мясцовасці, уласныя помнікі. Аднак калі такой экскурсіі ў бліжэйшым да вас раёне няма, то можна далучацца да іншых.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Усе навіны →
Усе навіны

У Свіслацкім раёне знішчылі вялікае поле маку1

Аб'явілі збор сродкаў на лячэнне былога палітвязня Дзмітрыя Гопты4

У Маскве спрабавалі ўзарваць былога міністра дзяржбяспекі «ДНР»7

У вежы «Газпрама», якая будуецца ў Мінску, заўважылі ўжо гатовы офіс. Што гэта і навошта — незразумела3

19‑гадовага беларуса, які знік у Аўстрыі, знайшлі жывога5

Пуцін паабяцаў узмацніць удары па ўкраінскай інфраструктуры і перакананы, што Расія паспяхова наступае18

На ўсходзе Беларусі выпаў град памерам з грэцкі арэх ФОТЫ

«Да 30—50% пасад штурмавікоў і пехацінцаў». Украіна збіраецца істотна павялічыць колькасць іншаземцаў ва УСУ5

Беларускі добраахвотніцкі корпус апублікаваў кадры сваёй працы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень8

Героя тэлефонных зліваў палкоўніка Кісяля, які заклікаў калечыць дэманстрантаў, раптоўна апусцілі на раённы ўзровень

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць