Свет

ЕС паабяцаў Зяленскаму моцную трывалую падтрымку

Кіраўнік Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер і прэзідэнт Еўрарады Дональд Туск павіншавалі з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах Уладзіміра Зяленскага, заявіўшы, што ён можа разлічваць на трывалую падтрымку Еўрасаюзам Украіны на шляху рэформаў і ў барацьбе за сваю цэласнасць, піша Украінская праўда.

У панядзелак раніцай Жан-Клод Юнкер апублікаваў у сваім твітары супольны з Тускам ліст, у якім павіншаваў Зяленскага і адзначыў, што народ Украіны прадэманстраваў моцную прыхільнасць да дэмакратыі і вяршэнства права на працягу ўсяго выбарчага працэсу.

«Як прэзідэнт Украіны, вы можаце разлічваць на трывалую падтрымку Украіне на шляху рэформаў з боку Еўрапейскага саюза, уключаючы ўмацаванне вяршэнства права, барацьбу з карупцыяй, падтрымку макраэканамічнай стабільнасці і правядзення істотных рэформаў у энергетычным сектары», - адзначаецца ў лісце.

ЕС цвёрда перакананы, што далейшае ўкараненне Пагаднення аб асацыяцыі з ЕС, уключаючы глыбокую і ўсёабдымную зоны свабоднага гандлю, могуць стаць ключавым інструментам для рэфармавання Украіны.

«Вы можаце разлічваць на далейшае і ўстойлівую падтрымку суверэнітэту, незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», — гаворыцца ў лісце.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Усе навіны →
Усе навіны

Прызначана галоўная рэдактарка «СБ. Беларусь сегодня»7

Чаму нафта каштуе менш за $100, нягледзячы на вайну на Блізкім Усходзе? Адказ трэба шукаць у Кітаі

У Гродне дзяўчатам 14 і 15 гадоў пагражае калонія за шопінг у інтэрнэце1

УСУ атакавалі масты, якія вядуць у Крым2

Што адбываецца цяпер у Пішчалаўскім замку і як ён выглядае ФОТЫ4

Па Глыбокім гуляла медзведзяня4

Пасольства Польшчы ў Мінску змяняе правілы прыёму дакументаў на карту паляка2

Славенія заплаціць беларусу амаль 100 тысяч еўра за тое, што на яго навялі пісталет пры затрыманні, а пасля пратрымалі год за кратамі3

«Пагроза бяспецы калег». Зазулінская патлумачыла, чаму ў «Еўрапейскім выбары» перасталі давяраць Мамаевай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны18

Пад Мінскам наладзілі зборку Citroen. Сталі вядомыя мадэлі і цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць