Здарэнні1515

«Я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!». Падрабязнасці трагедыі, дзе хлопец забіў 24‑гадовую дзяўчыну

У аўторак у адным з ціхіх раёнаў Мінска адбылася жахлівая трагедыя: 28‑гадовы хлопец прыйшоў да сваёй 24‑гадовай дзяўчыны, забіў яе, пасля чаго нанёс смяротныя раненні самому сабе.

Onliner пабываў ля дома, дзе ўсё адбылося, і пагутарыў з суседзямі загінулай.

Трагедыя здарылася ў хрушчоўцы, размешчанай у даўно абжытым раёне Мінска. На месцы ў аўторак працавалі следчыя і эксперты. Ля дома на лавачках сабраліся шакаваныя суседзі. Па іх словах, здарэнне адбылося ў кватэры на першым паверсе.

Дзяўчына пасялілася тут зусім нядаўна — каля пяці месяцаў таму.

— Такая ціхая дзяўчынка была, — распавядае суседка па лесвічнай клетцы. — Адзіная дачка ў маці. Тая ёй месяцаў пяць таму купіла гэту кватэру. Я яшчэ падумала: «Ну нарэшце старасць сустрэну спакойна». Настолькі ветлай яна была. Павітаецца — і ўсё.

Менавіта гэтая суседка сёння каля паловы адзінаццатай раніцы пачула крыкі, што даносіліся з сумежнай кватэры.

— Крыкі былі проста жахлівыя. Я папрасіла іншую суседку (сама ж ужо сталага веку) схадзіць паглядзець, што там здарылася. Бо, калі завуць на дапамогу, значыць, справа кепская. Ала (імя зменена) падышла да дзвярэй — тыя аказаліся прыадчыненыя.

Яна зазірнула ўнутр і ўбачыла дзяўчынку на канапе, якой хлопец метадычна наносіў удары ў грудзі.

Ала выбегла на вуліцу і так крычала, так крычала! «Людзі, людзі, дапамажыце! Забіваюць чалавека!» Яе так трэсла, што яна нават не магла набраць хуткую. І ў мяне, старой, таксама ногі падкасіліся… Забегла ў хату, ад хвалявання не разумела, дзе тэлефон ляжыць, а калі знайшла — не магла ўспомніць нумар міліцыі.

Жаночыя крыкі даляцелі нават да суседняга дома.

— Дзесьці ў 10.30 я пачула крык: «Дапамажыце, рэжуць!» — успамінае жыхарка суседняй шматпавярхоўкі. — Вырашыла выйсці на вуліцу, паглядзець, што здарылася. Спачатку мы падумалі, што хтосьці выпаў з акна. Але, калі я выбегла, у двары ўжо ўсё заціхла…

Пра самога хлопца вядома вельмі мала — па сутнасці, толькі інфармацыя ад Следчага камітэта. Суседзі расказваюць, што пасля нападу на дзяўчыну ён стаў наносіць раненні самому сабе.

— На ім было каля дваццаці ран. Ён стаў сам сабе калоць і рукі, і ногі, і жывот — увесь сыходзіў крывёю… І калі міліцыя ўварвалася, ён ужо… — жанчына не паспявае дагаварыць фразу, яе перабівае іншая суседка:

— А цела яе ўжо павезлі?

— Ды толькі што з’ехала машына! Не бачыла, ці што?

— Дык я толькі з крамы іду. Нас жа, пакуль ішоў разбор, у кватэры не ўпускалі, — кажа суседка ахвяры. — Каб людзей не палохаць, тут жа выклікалі домакіраванне мыць пад'езд: сцены, падлога — усё было ў крыві. Мне Ала кажа: «Калі б цётка Вера (імя зменена) раней хаця б на хвіліну [адрэагавалі], можа яна і засталася б жывая».

А чалавек, які побач стаяў, кажа: «Вы што, там былі раны, несумяшчальныя з жыццём».

Каментары15

  • Jorg
    10.06.2026
    Жанчыны забіваюць мужчын. Зараз панабягуць іншыя жанчыны і будуць крычаць, што ён сам вінаваты.
  • Спачуваю
    10.06.2026
    Жыла дзяўчынка разам з мамай, і ўсё было добра. А як кватэру атрымала у падарунак, тут і "асабістае/прыватнае жыццё" забурліла.
    Мае спачуванні.
  • ...
    10.06.2026
    Сумна і страшна, сваіх тараканаў пакіньце сабе

Цяпер чытаюць

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Усе навіны →
Усе навіны

Выбухнуў і загарэўся Амурскі газахімічны комплекс на мяжы з Кітаем за 6500 кіламетраў ад Украіны2

Ці можна ў Ірландыі замовіць вячэру па-ірландску? Эксперымент блогера, які стаў вірусным22

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з уласным смеццеправодам1

Памылка пры павароце: у Мінску сутыкнуліся два грузавікі МАЗ і Mercedes

Допыты і пагрозы. Што адбываецца са студэнтамі ЕГУ пасля прызнання ўніверсітэта «экстрэмісцкім»7

Адміністрацыя Трампа збіраецца адклікаць 200 тысяч турыстычных віз у тых, хто прыехаў па іх у краіну і папрасіў прытулак4

Беларусы прывезлі з Капенгагена «крыж каралевы Сафіі». Гісторыкі называюць яго біжутэрыяй за 4000 еўра15

У Купалаўскім тэатры расійскія рэжысёры правядуць творчую лабараторыю, у якой абяруць спектакль для рэпертуару12

Каб захаваць першы радок у сусветным тэнісе, Арыне Сабаленцы трэба толькі перамагаць на US Open11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды1

Стала вядомая асоба рабочага «Беларуськалія», які загінуў пры абрушэнні горнай пароды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць