Эканоміка11

Пасля абурэння кліентаў «Белінвестбанк» павялічыў ліміты на зняцце гатоўкі без камісіі

У Беларусі банкі пачалі ўводзіць абмежаванні на зняцце гатоўкі без камісіі ў банкаматах. Але з-за рэзанансу Белінвестбанк перагледзеў ліміты ў бок павелічэння. Акрамя таго, банк адмяніў камісію за зняцце наяўных з карткі ў касах, піша Tut.by.

Нагадаем, анансавалася, што з 2 мая без камісіі максімальная сума для зняцця наяўных у банкаматах Белінвестбанка і партнёраў банка будзе складаць 500 рублёў у суткі, а ў месяц — 1500 рублёў. Калі картка адкрыта ў далярах, еўра або расійскіх рублях, то сутачныя ліміты па зняцці наяўных без камісіі ў банкаматах планавалася ўвесці на ўзроўні 200 USD/EUR або 15 000 RUB адпаведна, а месячныя — 600 USD/EUR, 45 000 RUB адпаведна.

Але сёння банк перагледзеў ліміты ў бок павелічэння. Сутачныя ліміты адмянілі, а месячныя паднялі да 5000 рублёў, 2500 даляраў, 2500 еўра і 150 тысяч расійскіх рублёў.

У выпадку перавышэння будзе спаганяцца камісія ў 0,5% ад сумы (мінімум 2 беларускія рублі, 3 даляры ці еўра, 200 расійскіх рублёў). Плата будзе спаганяцца ў валюце, у якой адкрыты рахунак.

Планавалася, што з 2 мая будзе ўведзена камісія за зняцце наяўных па картцы ў касах банка — 0,5% ад сумы (мінімум 50 капеек, 1 даляр ці еўра, 30 расійскіх рублёў). Але сёння банк прыняў рашэнне не ўводзіць гэтую камісію.

А вось камісію за прагляд балансу ў банкаматах і інфакіёсках, пачынаючы з 4 раза на месяц, банк не стаў адмяняць.

З чацвёртага прагляду балансу ў месяц прыйдзецца плаціць. Калі глядзець баланс у прыладах Белінвестбанка, то трэба будзе ўносіць 25 капеек, 0,15 даляра ці еўра або 10 расійскіх рублёў. Не прыйдзецца плаціць камісію толькі ўладальнікам картак Visa Infinite.

Пры праглядзе балансу ў прыладах іншых банкаў камісія будзе яшчэ вышэйшай. Напрыклад, калі гэта будуць банкаматы не банкаў-партнёраў, то камісія складзе 3,25 беларускіх рубля, 1,6 даляра ці еўра або 100 расійскіх рублёў (за кожны прагляд балансу пачынаючы з 4 раза на месяц).

Каментары1

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць