Улада22

Пад дыктоўку МВФ

Следам за карэкціроўкай курсу нацыянальнай валюты ў Беларусі павінны адбыцца лібералізацыя цэн і зарплат. Пра гэта гаворыцца ў заяве намесніка дырэктара‑распарадчыка МВФ Такатошы Като па выніках абмеркавання пытання аб Беларусі на Выканаўчай радзе дырэктараў.

За карэкціроўкай курсу нацыянальнай валюты ў Беларусі павінны адбыцца найважнейшыя структурныя рэформы, у тым ліку лібералізацыя цэн і зарплаты. Пра гэта гаворыцца ў заяве намесніка дырэктара‑распарадчыка МВФ Такатошы Като па выніках абмеркавання пытання аб Беларусі на Выканаўчай радзе дырэктараў.

Намеснік дырэктара‑распарадчыка МВФ зазначыў, што карэкціроўка парытэту абменнага курсу дапаможа аднавіць канкурэнтаздольнасць і пераадолець знешнія дысбалансы. Прыняцце новага валютнага кошыка і больш шырокага калідора дазволіць эканоміцы лепш адаптавацца да знешніх шокаў і тым самым зменшыць верагоднасць таго, што спатрэбяцца дадатковыя карэкціроўкі курсу. Павышэнне працэнтных ставак, якое папярэднічала пераходу да новага рэжыму абменнага курсу, і іх наступныя павышэнні будуць садзейнічаць падтрымцы новага рэжыму абменнага курсу, зазначыў адзін з кіраўнікоў МВФ.

Паводле слоў Т.Като, запланаваныя ўрадам найважнейшыя меры ўключаюць скарачэнне мэтавага крэдытавання, дасягненне збалансаванасці бюджэту і абачлівую палітыку ў галіне зарплаты ў дзяржаўным сектары.
«Улады Беларусі таксама плануюць у супрацоўніцтве з Сусветным банкам прааналізаваць сістэму сацыяльнай абароны, з тым каб найбольш уразлівыя групы былі абаронены ад эканамічнага спаду і наступстваў павышэння тарыфаў на камунальныя паслугі», — паведаміў Т.Като.

Апрача таго, зазначыў ён, для падтрымання больш высокіх сярэднетэрміновых тэмпаў росту таксама «неабходныя больш агульныя меры» ў падтрымку развіцця прыватнага сектара, у тым ліку скарачэнне органаў дзяржкіравання, дэрэгуляванне і прыватызацыя, якія павінны ажыццяўляцца «максімальна хутка, наколькі дазваляюць рыначныя ўмовы».

«Структурная рэформа ў фінансавым сектары з’яўляецца важным прыярытэтам праграмы. Улады ўжо прынялі агульную гарантыю па ўкладах, але аснову падтрымкі ліквіднасці і плацежаздольнасці фінансавага сектара яшчэ неабходна ўдакладніць. Таксама вельмі важна ачысціць банкаўскую сістэму ад мэтавага крэдытавання. Гэта палепшыць стымулы для банкаў і іх пазычальнікаў да кіравання рызыкамі і ўмацуе становішча капіталу банкаў», — падкрэсліў Т.Като.

Паводле інфармацыі МВФ, меры па бюджэтнай кансалідацыі непасрэдна скіраваныя на зніжэнне тэмпаў росту інвестыцый і спажывання.

У 2009 годзе запаволіцца рост зарплаты ў бюджэтнай сферы і сектары дзяржаўных прадпрыемстваў, і будуць абмежаваныя дзяржаўныя інвестыцыі.
Будуць таксама скарочаныя асобныя субсідыі, але пры гэтым будзе ўмацавана сістэма сацыяльнай абароны для падтрымкі найбольш уразлівых слаёў насельніцтва.

У 2009 годзе ў Беларусі прагназуецца рэзкае зніжэнне эканамічнай актыўнасці;

паводле прагнозу МВФ тэмпы росту ВУП складуць 1—2%, тады як у 2008 годзе яны дасягнулі 10,5%.
Згодна з прагнозамі інфляцыя ў 2009 годзе знізіцца з 13 да 11,5%.

Як ужо паведамлялася, Выканаўчы савет МВФ 12 студзеня зацвердзіў дамоўленасць аб крэдыце «стэнд‑бай» для Беларусі тэрмінам на 15 месяцаў на 2,46 млрд. долараў ЗША. Першы транш крэдыту ў памеры 788 млн. долараў паступіць у Беларусь ужо сёння.

БелаПАН

Каментары2

Цяпер чытаюць

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы25

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Усе навіны →
Усе навіны

Кіраўніка івэнт-агенцтва «Тэра Груп» арыштавалі за «здраду дзяржаве» — Ярашэвіч нібыта шукаў інфармацыю пра наваполацкую калонію3

За здраду дзяржаве будуць судзіць 68‑гадовага пенсіянера3

Даляр апускаўся ніжэй да 2,8 рубля2

Масква атрымала запрашэнне на саміт G20 у Маямі на найвышэйшым узроўні5

75‑гадовы святар перабягаў васьміпалосную трасу пад Мінскам — і загінуў пад коламі «Фальксвагена»10

Арыштаваныя ў ксяндза Генрыха Акалатовіча старадаўнія іконы вывезлі ў Нацыянальны мастацкі музей і выставілі на аўкцыён4

Бацьку дваіх дзяцей з Нясвіжа асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»1

Гурневіч: Спрабую знайсці прычыну галасаваць за КР, але не знаходжу. З-за паводзін сяброў КР17

Пасля відэазвароту выкладчыка БДУІР да Лукашэнкі ўніверсітэт агучыў свае сярэднія заробкі8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы25

У расійскім курортным Туапсэ экалагічная катастрофа — пажар на НПЗ не могуць патушыць, ідуць нафтавыя дажджы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць