Аляксандр Лукашэнка бярэ ўдзел у саміце кіраўнікоў дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза, які праходзіць у Нур-Султане, паведамляе БелТА.
Па прыбыцці ў Палац Незалежнасці яго прывітаў прэзідэнт Казахстана Касым-Жамарт Такаеў. Пасля цырымоніі фатаграфавання лідары краін прыступілі да абмеркавання пытанняў парадку дня пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое пройдзе ў вузкім і пашыраным складах.
Каментары