Улада66

За каментар на форуме — у суд

На незалежную спартыўную газету «Прессбол» падалі ў суд за каментар пакінуты на інтэрнэт‑форуме выдання.

На незалежную спартыўную газету «Прессбол» падалі ў суд за каментар пакінуты на інтэрнэт‑форуме выдання.

Падалі два супрацоўнікі газеты «Спортивная панорама» І.Чумакова і А.Біцан. Першапачаткова іх прэтэнзіі былі да публікацыі галоўнага рэдактара «Прессбола» Уладзіміра Беражкова «Каб скрасці мільярд, трэба, каб нехта яго зарабіў». Там адзначалася: «І чаму «тлустыя каты» з сытага органа Мінспорту… нават не дыхаюць нам у спіну, а фыркаюць нам услед».

Чумакова і Біцан склалі пазоў, дзе пісалі, што «тлустымі катамі» іх цяпер называюць калегі, знаёмыя, нават сваякі. А яшчэ «Спортивная панорама» ніякая не «сытая», бо ў іх няма службовага аўтамабіля, спадарожнікавай антэны, тэлецюнэраў, не хапае службовых памяшканняў.

У выніку супрацоўнікі дзяржаўнай газеты палічылі, што абраза іх гонару пацягне на 50 мільёнаў рублёў. Потым пазоўнікі дадалі яшчэ 10 мільёнаў за паведамленне пакінутае на сайце «Прессбола» нейкім «Гліпам». Там была змешчана фатаграфія тоўстых катоў, якія спяць з подпісам: «Так Чумакова і Біцан бачаць сваю бліжэйшую будучыню… Ху ёсць ху — вырашайце самі».

5 лістапада суд Цэнтральнага раёну адхіліў патрабаванні пазоўнікаў. Потым была скарга ў Мінскі гарадскі суд, які адмяніў ранейшае рашэнне, і накіраваў справу на пераразгляд.

Інтэрнэт усё яшчэ не пападае пад дзеянне «Закону аб СМІ». Разам з тым, выпадак з «Прессболам» не такі ўжо ўнікальны. Раней Мінскі гаспадарчы суд прыняў рашэнне прызнаць сайт www.ucpb.org уласнасцю Аб’яднанай грамадзянскай партыі. А за публікацыю ў інтэрнэце за кратамі аказаўся палітык Андрэй Клімаў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну8

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну8

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць