Улада44

Толькі кожная 15‑я кніга ў Беларусі выдаецца па‑беларуску

У параўнаньні зь 2007 годам колькасьць беларускамоўнай літаратуры скарацілася на 7%.

Беларускія выдавецтвы за 2008 выпусьцілі столькі кніг, што калі скласьці іх наклады ды падзяліць на колькасьць беларусаў, на аднаго чалавека выйдзе амаль 6 кніг.

Але толькі кожная 15‑я кніга ў Беларусі выдаецца на беларускай мове. Гэта мімаходзь адзначыў учора на прэсавай канфэрэнцыі намесьнік міністра інфармацыі Ігар Лапцёнак. Спадар Лапцёнак паведаміў, што за 2008 год у краіне выйшла ў сьвет 13 290 найменьняў кніг, зь іх па‑беларуску — 879, а гэта — прыкладна толькі кожная 15‑я. Наклад беларускамоўных кніг у 2008 годзе склаў разам 3 мільёны 50 тысяч асобнікаў, ці 5,5% ад агульнага накладу выдадзеных кніг. Гэта значыцца, што калі раптам усе грамадзяне Беларусі захочуць разам набыць па беларускай кніжцы, хопіць толькі кожнаму трэцяму.

Намесьнік міністра адзначыў, што ў параўнаньні зь 2007 годам колькасьць беларускамоўнай літаратуры скарацілася на 7 адсоткаў. Лапцёнак лічыць, што прычына гэтага — попыт. Бо выдавецтвы друкуюць тое, што купляецца. А купляюцца, паводле чыноўніка, даведнікі, слоўнікі, дапаможнікі ды энцыкляпэдыі.

Апроч колькасьці найменьняў кніг, Ігар Лапцёнак агучыў лічбы й па накладах. У 90‑х гадах сярэдні наклад выдадзенай у Беларусі кнігі складаў 10‑15 тысяч асобнікаў, сёньня — крыху болей за 4 тысячы.

Польскае радыё для замежжа

Каментары4

Цяпер чытаюць

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі39

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Усе навіны →
Усе навіны

Як Канье Уэст сабраў беларусаў у музеі Мадрыда2

У «Мінскзяленбудзе» пракаментавалі з'яўленне на мінскім праспекце ліп у вазонах3

Ва Уладзівастоку згарэў склад аднаго з найбуйнейшых расійскіх прадаўцоў электронікі1

У еўракубкавым футбольным матчы гол забіў бязрукі футбаліст. Сам ён інвалідам сябе не лічыць1

Блогер Максометр пераехаў з Латвіі ў Беларусь, купіў дом без туалета і скардзіцца, што нікому тут не патрэбны15

Зяленскі назваў лічбы ўкраінскіх страт на вайне20

У Мінску адбылося ДТЗ з шасцю аўтамабілямі

Палезлі грыбы. Дзе і што знаходзяць?3

Лукашэнка пра заробкі: Раздурваць сялян нельга 20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі39

Сяргей Ціханоўскі запусціў свой ютуб-канал з вершамі і казкамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць