Улада1515

Лукашэнка выказаўся пра акумулятарны завод у Брэсце: Я на баку людзей

Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан

Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання Брэста выказаў сваю пазіцыю наконт будаўніцтва ў горадзе акумулятарнага завода, перадае БелТА.

«Думаю, не буду вельмі арыгінальны ў сваім меркаванні: я, вядома, на баку людзей. Тут з'явіліся ўжо і арыштаваныя, і затрыманыя, і крымінальныя справы, і іншае. На жаль, яны з'явіліся тады, калі ўся інфармацыя стала здабыткам прэзідэнта», — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы расказаў, што як толькі да яго паступіла інфармацыя аб праблемах, звязаных з будаўніцтвам акумулятарнага завода, гэтую інфармацыю сталі старанна пераправяраць. Не разабраўшыся ў сітуацыі, махаць мячом проста непрымальна, падкрэсліў ён.

«Калі я пераправерыў інфармацыю, я ўбачыў, што тут людзі, якія перажываюць за экалогію, сваё жыццё, жыццё дзяцей, у асноўным маюць рацыю. І я ўбачыў правапарушэнні — з боку і асобных дзяржаўных служачых, і асобных дзялкоў, якія паабяцалі пабудаваць у агульным патрэбны нам аб'ект», — распавёў Аляксандр Лукашэнка.

Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ў Беларусі не было акумулятарнага завода, і праект у Брэсце быў добрым. Яго трэба было рэалізоўваць, аднак у адпаведнасці з усімі патрабаваннямі, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

«Але гэта таго не варта, каб гнабіць людзей і гадзіць экалогію.

Мы пачалі вычышчаць, вымываць краіну, і на табе — лыжка дзёгцю. Таму я бачыў там крымінальныя справы і жорстка даручыў адпаведным службовым асобам заняцца гэтым пытаннем. Калі зразумелі, што прэзідэнт трымае на кантролі, рукамі развялі і адправілі ў месцы не гэтак аддаленыя некалькі чалавек. Астатнія ў бягах — шукаем. Дакладней, мы ведаем, дзе яны — прывязем дадому, гэта не пытанне. І спытаем на ўсю катушку», — сказаў Лукашэнка.

Ён дадаў, што калі акумулятарны завод у Брэсце будуць уводзіць у строй, то ён павінен адпавядаць усім экалагічным стандартам. Паводле яго слоў, таксама неабходна даць права мясцоваму насельніцтву правесці сваю экспертызу. «Толькі яны будуць вырашаць, ці быць гэтаму заводу і якім будзе гэты завод», - запэўніў кіраўнік дзяржавы.

У той жа час Лукашэнка нагадаў, што на хвалі чарнобыльскай катастрофы ў Беларусі актывізаваліся вельмі нацыяналістычныя рухі.

«І дзе яны зараз? Гэтага нацыяналізму хапала ўсюды, гэта прывяло да развалу Савецкага Саюза і шмат-шмат бед прынесла народам, асабліва беларусам. Так і тут — ёсць праблема, і нехта хоча палітычна пагрэць рукі: ужо ўладу мяняць будуць, бо завод дрэнны. Я хачу, каб мудрыя, адукаваныя, разумныя берасцейцы разумелі, што яны выкарыстоўваюць любую нагоду для таго, каб прарвацца ва ўладу. Яшчэ б параіў ім, хто выкарыстоўвае гэты выпадак, што яны будуць рабіць у гэтай уладзе. Цяперашняя ўлада разбярэцца, не з такімі праблемамі разбіраліся. Мы вырашым так, як трэба берасцейцам», - рэзюмаваў беларускі кіраўнік.

Пачынаючы з 4 сакавіка 2018 года кожную нядзелю праціўнікі завода выходзяць на плошчу Леніна пакарміць галубоў і тым самым выказаць свой маўклівы пратэст супраць завода. За гэты многіх з іх не раз затрымлівалі і штрафавалі.

14 чэрвеня 2019 года старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс прыпыніў будаўніцтва акумулятарнага завода да ліквідацыі выяўленых парушэнняў, а ў пачатку ліпеня кіраўнік кампаніі «Ай Паўэр» Віктар Лемяшэўскі разам з шэрагам падначаленых былі затрыманыя.

Каментары15

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Беларусь увайшла ў топ-25 краін з самым танным курыным філе3

Караль Наўроцкі заклікаў польскі Сейм забараніць сцяг УПА37

Чэшка Лінда Носкава выйграла Уімблданскі турнір

Беларусам патлумачылі, чаму накіп у чайніку — гэта добра6

Наста Рагатко расказала пра «тупыя ўстаноўкі», ад якіх ёй прыйшлося адмовіцца пры продажы сваёй кнігі13

Манэ і не снілася. У дэндрасадзе каля Нарачы можна пабачыць сажалку з гарлачыкамі і больш за 500 раслін2

Сабаленка расказала, чаму жаніх падарыў ёй такі буйны пярсцёнак2

У Ашмянах бабёр перайшоў дарогу строга па пешаходным пераходзе ВІДЭА4

Амерыканцы любяць гаварыць пра заняпад Еўропы. Але большасць еўрапейцаў жыве лепш за іх. Праўда, яшчэ не беларусы23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну7

Беларускі добраахвотнік расказаў, што сёння насамрэч вырашае вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць