Грамадства11

Жыхары Свіслачы прымусілі Пухавіцкі РВК прызнаць праблемы

Жыхары Свіслачы неаднаразова звярталіся у КУП «Жылкампаслугі Свіслач» з заявамі што да кепскага стану ацяплення і праблем з экплуатацыяй жылых будынкаў. Адказ збольшага быў такі «Вывучым сітуацыю і пры наяўнасці сродкаў заплануем работы».

Аднак падобныя адпіскі на фоне мокрых ці халодных сценаў кватэр не задавальнялі людзей. Некалькі жыхароў дома № 27 пры дапамозе дэпутата Свіслацкага пассавета Харламавай Вольгі дамагліся такі мінулай зімой рамонту даху і выплаты кампенсацыі з боку КУП «Жылкампаслугі Свіслач».

Аднак, з новым ацяпляльным сезонам праблемы вернуліся. І людзі з дамоў №№ 25, 27, 29 і 31 вырашылі аб’яднацца дзеля абароны сваіх інтарэсаў. Была накіраваная калектыўная скарга ў райвыканкам з патрабаваннем неадкладна стварыць камісію для вывучэння сітуацыі на месцы. З ўлікам прыняцца закона «Аб абароне правоў спажыўцоў паслуг ЖКГ» такі дакумант прымусіў дзейнічаць чыноўнікаў.

Учора, 11 лютага ў Свіслачы працавала камісія на чале з намеснікам старшыні Пухавікага выканкаму ў пытання архітэктуры, будаўніцтва й работы жыллёва‑камунальнай гаспадаркі КУЧКО Іосіфам Васільевічам.

Пасля агляду кватэр «заяўляльнікаў» і размоваў з людзямі спадар Кучко і кіраўнік КУП «Жылкампаслугі Свіслач» спадар Людчык вымушаны былі прызнаць праблему пасёлка. Паводле свлаваў пасодовых асобаў «Усе дамы Свіслачы патрабуюць цеплавой рэабілітацыі. Аднак… на гэате няма сродкаў». Такі адказ не задаволіў людзей і яны выказалі намер «дапамагчы сваімі заявамі пошуку грошай». У выніку сп. Кучко запэўніў людзей, што неўзабаве будуць запрошаныя спецыялісты з цеплавізарамі дзеля вызначэння найбольш праблемных будынкаў. І на падставе іх заключэння будуць запланаваныя работы. Магчыма, ужо цягам 2009 года.

Як паведамілі нашаму карэспандэнту самі жыхары, яны маюць намер чакаць не болей за месяц. Пасля будуць прымаць рашэнне пра запрашэнне такіх спецыялістаў сваімі сіламі і па выніках экспертызы праз суд дабівацца прывядзення дамоў у належны стан. Тым болей, што новае заканадаўства адкрывае для гэтага досыць вялікія магчымасці.

Трэба зазначыць, што падобнае аб’яднянне людзей і пераход ад сваіх асабістых патрабаванняў да абароны інтарэсаў ўсяго пасёлку яшчэ, на жаль, досыць рэдкая з’ява. У той жа час, як зазначыла дэпутат Харламава «Добра што людзі пачалі аб’ядноўвацца для абароны сваіх законных праў. І мяне асабіста вельмі цешыць той факт, што да маіх выбаршчыкаў, якія і раней «турбавалі» ЖКХ далучаюцца жыхары суседніх акругаў. Такія захады рана ці позна непазбежна прывядуць да паляпшэння сітуацыі і вырашэння багатай колькасці мясцовых праблем».

Каментары1

Цяпер чытаюць

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве1

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Дразды» перазапісалі сваю знакамітую песню «Хата бацькоў» на рускай мове20

Зяленскі заўтра паедзе ў Давос, каб сустрэцца з Трампам

У Мінску зрабілі выставу да юбілею Ясеніна і паклікалі на адкрыццё Бязрукава4

«Я проста прашу кавалак лёду». Трамп сказаў, што не будзе захопліваць Грэнландыю сілай39

Трамп у Давосе: Еўропа рухаецца не ў тым кірунку26

У Партугаліі падпалілі скульптуру Крышціяну Раналду

У мінскім парку Горкага паставяць новыя скульптуры4

Памерла Святлана Гальдадэ4

Навукоўцы высветлілі: галоўны сродак ад прастуды хаваецца ў носе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве1

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць