Уладзімір Пуцін даручыў прапрацаваць магчымасць сінхранізацыі расійскага і беларускага заканадаўства ў розных сферах, высветліў РБК. Даручэнне прэзідэнта Расіі дадзена ў рамках праграмы інтэграцыі дзвюх краін.
Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін даў даручэнне органам выканаўчай улады прапрацаваць пытанне сінхранізацыі заканадаўства Расіі і Беларусі ў розных сферах, паведаміла РБК крыніца, блізкая да расійскага ўрада. Даручэнне павінна быць выканана да 1 студзеня 2020 года. Яно накіравана ў ключавыя міністэрствы.
Інфармацыю пра даручэнне прэзідэнта Расіі і тэрмін да 1 студзеня пацвердзіла іншая крыніца РБК, блізкая да ўрада Расіі.
Прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў на пытанне аб даручэнні да пачатку 2020 года прапрацаваць пытанне сінхранізацыі заканадаўстваў адказаў: «Не. Да 1 снежня павінна быць узгодненая дарожная карта па інтэграцыі ў рамках Саюзнага дагавора».
Даручэнне прэзідэнта Расіі дадзена ў рамках праграмы эканамічнай інтэграцыі дзвюх краін — праект гэтай праграмы 6 верасня парафіравалі прэм'еры дзвюх краін Дзмітрый Мядзведзеў і Сяргей Румас, кажа адзін з двух суразмоўцаў РБК.
Мяркуецца, што даручэнне закране самыя разнастайныя сферы — уніфікацыю і/або гарманізацыю заканадаўства аб падатках і зборах, мытнай палітыкі, энергетычнай і прамысловай палітыкі, сувязі, банкаўскага нагляду і г.д..
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)