Карпарацыя Northrop Grumman, якая спецыялізуецца на аэракасмічных і ваенных тэхналогіях, выйграла кантракт на вытворчасць баявога лазера, яшчэ ў 2015 годзе. У 2018 годзе, калі USS Portland уводзілі ў строй, ужо было вядома, што першы доследны ўзор усталююць менавіта на гэтым караблі.

Паводле задумы стваральнікаў з дапамогай лазера можна будзе паражаць невялікія суды, а таксама беспілотныя апараты.

Northrop Grumman, створаная ў 1994 годзе пасля зліцця кампаній Northrop і Grumman за сваю гісторыю распрацавала ў тым ліку бамбавік B-2, беспілотнік RQ-5 Hunter, разведвальны самалёт E-8C, а таксама розныя радары.

Як раней паведамляла выданне We Are the Mighty, у ЗША вядуцца і іншыя распрацоўкі ваенных лазераў. У прыватнасці, гаворка ідзе пра планы ўсталяваць падобную зброю на верталёт H-60.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0