У Брэсце знялі на відэа дзяўчыну, якая, імаверна, спрабавала ўкінуць у скрыню для датэрміновага галасавання стос бюлетэняў. Учора скандальны ролік пракаментавала яго гераіня Настасся Кулічкова, а сёння меркаванне па сітуацыі Tut.by выказала старшыня гэтай участковай камісіі і па сумяшчальніцтве начальніца Настассі — Таццяна Мосіна.
Пасля таго, як назіральнік зняў яе на відэа, дзяўчына, па словах старшыні камісіі, «спалохалася, заплакала і выйшла з гэтым бюлетэнем».
— Ёй трэба адысці і асэнсаваць усё гэта. Учора яна была ў шокавым стане. Дзяўчына далікатная, дзяўчына хатняя. І калі вось гэта вось усё… — распавяла Таццяна Аляксееўна.
Як расказала старшыня камісіі, ад учора Настасся на ўчастку не з'яўлялася. На працу 14 лістапада яна не прыйшла.
— У яе нервовы зрыў, — патлумачыла старшыня.
— На бальнічным?
— Не ведаю, яшчэ не казала.
— А можна звязацца неяк з Настай і пагаварыць?
— Яна і на мой тэлефон не адказвае зараз, — прызналася старшыня камісіі. — Учора, калі я з ёй размаўляла, у школе мы выпілі з ёй валакардзіну. Яна ўчора ў шоку прыйшла (у школу-сад. — Tut.by). Сказала: «Я ніколі ў жыцці не пайду нікуды ні галасаваць, нічога. Паглядзіце, Таццяна Аляксееўна, што гэта такое». Яна першы раз пайшла галасаваць пасля ВНУ — і што атрымала?!
![Клас Клас](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-like.png)
![Панылы сорам Панылы сорам](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-facepalm.png)
![Ха-ха Ха-ха](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-smile.png)
![Ого Ого](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-omg.png)
![Сумна Сумна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-sad.png)
![Абуральна Абуральна](https://nashaniva.com/images/reactions/reaction-anger.png)