Пасля ўрокаў у музычнай школе дзяўчынка зазірнула ў краму. У камеры захоўвання яна пакінула прафесійную флейту. Праўда, зачыніць замок не ўдалося — аб'ёмны інструмент цалкам не змясціўся ў ячэйку.
На чужую рэч паквапілася 67-гадовая жанчына. Калі побач нікога не было, яна забрала флейту і пайшла дадому.
Пра выпадак у міліцыю паведаміла маці дзяўчынкі. На месцы здарэння супрацоўнікі міліцыі прагледзелі запісы з камер відэаназірання і па прыкметах высветлілі асобу падазраванай. У яе дома і быў знойдзены выкрадзены інструмент. Пенсіянерка раскаялася ў зробленым і патлумачыла, што флейта ёй не патрэбна. Жанчына не разумее, як усё адбылося, і кажа «нячысцік паблытаў».
У выніку матэрыялы праверкі па дадзеным факце былі накіраваны следчым для дачы прававой ацэнкі дзеянням падазраванай.

Каментары