Здарэнні11

Затрыманы маладзечанскі «мінёр», на яго рахунку 3 гімназіі і школа

Крымінальная справа аб ілжывым паведамленні пра небяспеку распачата ў Маладзечне, падазраваны затрыманы. Пра гэта БелТА паведамілі ў Следчым камітэце.

Паведамленне аб «магчымым выбуху» ў гімназіях №6, 7, 10 і ў школе №8 паступіла 21 снежня на лінію 102. Праваахоўныя органы неадкладна прынялі меры. Былі эвакуіраваны 24 вучняў і два настаўнікі, якія знаходзіліся ў будынках. Выбухованебяспечных прадметаў не выяўлена.

Супрацоўнікі міліцыі высветлілі, хто званіў і паведамляў пра «мініраванне». Гэта быў беспрацоўны 50-гадовы мясцовы жыхар, які набраў нумар міліцыі з мабільнага тэлефона.

«На момант затрымання мужчына знаходзіўся ў стане алкагольнага ап'янення: зафіксавана больш за 1,9 праміле алкаголю ў выдыханым паветры. Заведзеная крымінальная справа па ч. 1 арт. 340 КК. Прызначаная судова-псіхіятрычная экспертыза», — распавялі ў СК.

«Падазраваны патлумачыў, што прычынай такога ўчынку стала доўгае ўжыванне алкаголю», — праінфармавалі ў ведамстве.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Усе навіны →
Усе навіны

Тадэвуша Кандрусевіча выпісалі з бальніцы1

«Сіл няма больш ад гэтых кадэнцый». Жонка беларускага дальнабоя пацікавілася, куды можна прыстроіць мужа, каб той быў побач6

Эн Хэтэўэй у сацсетках раскрытыкавалі за «фальшывы жывот»5

Крышціяну Раналду і Джарджына Радрыгес пажаніліся6

Беларускую спявачку ў Маскве збіў самакатчык10

Рэканструкцыя парку Чалюскінцаў пачнецца ўвосень1

Мікалаю Статкевічу — 70 гадоў8

Севастопаль атакавалі беспілотнікі

Лонданскі Хітроў страціў статус самага загружанага аэрапорта Еўропы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

У Грузіі ў аварыі загінулі чатыры беларусы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць