Грамадства1111

Анархісты Емяльянаў і Комар прызнаны палітвязнямі

Іван Комар і Мікіта Емяльянаў, фота Надзеі Бужан

Праваабаронцы прызналі анархістаў Мікіту Емяльянава і Івана Комара, асуджаных на сем гадоў калоніі, палітвязнямі і патрабуюць перагляду прысуду.

У адпаведнасці з артыкулам 7 Міжнароднага Пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах, ніхто не павінен падвяргацца катаванням або жорсткаму, бесчалавечнаму або зневажальнаму для яго годнасці абыходжанню або пакаранню, гаворыцца ў заяве.

«Дапушчальныя абмежаванні свабоды выказвання меркаванняў, устаноўленыя для аховы грамадскага парадку, павінны быць прапарцыйнымі і не выходзіць за неабходныя межы. Супрацьпраўнае выкарыстанне гаручай сумесі, пашкоджанне маёмасці можа і павінна пераследвацца па законе, аднак пакаранне за гэтыя парушэнні не павінна быць празмерным і непрапарцыйным», — гаворыцца ў заяве.

У парушэнне названых правоў Мікіта Емяльянаў быў асуджаны да празмерна жорсткага пакарання, якое з'яўляецца відавочна непрапарцыйным зробленаму.

Іван Комар таксама быў пакараны празмерна жорстка, непрапарцыйна пастаўленным у віну дзеянням.

«З улікам цяжкасці наступстваў зробленага, наступных паводзін і даных пра асобу абвінавачаных, меліся падставы прымянення да Емяльянава і Комара мераў крымінальнай адказнасці, не звязаных з пазбаўленнем волі, прадугледжаных санкцыямі адпаведных артыкулаў Крымінальнага кодэкса», — адзначаюць праваабаронцы.

Усё выкладзенае можа сведчыць аб непрапарцыйным пакаранні Мікіты Емяльянава і Івана Комара ў сувязі з іх поглядамі і перакананнямі.

Праваабаронцы лічаць неабходным патрабаваць для Мікіты Емяльянава і Івана Комара неадкладнага перагляду прысуду пры захаванні права на справядлівае судовае разбіральніцтва і ліквідацыі пералічаных парушэнняў.

Сумесную заяву падпісалі праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі дакументацыйны цэнтр, Прававая ініцыятыва, Хьюман Канстанта, праваабарончая ініцыятыўная група «Ідэнтычнасць і права», цэнтр прававой трансфармацыі «Lawtrend».

Анархістам Емяльянаву і Комару далі па 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за акцыі ля будынкаў суда і СІЗА ў Мінску

Каментары11

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць