Свет2626

«Мы спрыялі дабрабыту гэтых краін»: Наўседа патрабуе павелічэння кампенсацыі ад ЕС за эміграцыю з Літвы

Фота Надзеі Бужан

Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа на саміце Еўрасаюза (ЕС) абяцае дамагацца кампенсацыі ў новым бюджэце Супольнасці ў сувязі з эміграцыяй жыхароў Літвы ў краіны Заходняй Еўропы, піша Delfi.

У мінулую пятніцу старшыня Еўрарады Шарль Мішэль прапанаваў выдзеліць дадатковыя сродкі краінам, якія за апошняе дзесяцігоддзе страцілі больш за ўсё насельніцтва ў выніку эміграцыі.

У праекце намечана, што кампенсацыя будзе разлічвацца з дапамогай множання колькасці насельніцтва на 500 еўра — гэта значыць, што сума для Літвы павінна скласці прыкладна 180 млн еўра.

Наўседа сказаў, што гэта крок у правільным кірунку, аднак кампенсацыя павінна быць большая.

«Вельмі добра, што ўзяты пад увагу наш аргумент аб дэпапуляцыі, або скарачэнні колькасці насельніцтва, аднак тое, што было прапанавана (71 або 72 еўра на чалавека ў год) — гэта не тая сума, на якую мы б арыентаваліся», — сказаў Наўседа журналістам у Брусэлі.

Ён сцвярджаў, што Літва мае права патрабаваць кампенсацыі, бо літоўцы спрыялі дабрабыту іншых еўрапейскіх краін.

«Мы страцілі каля 10 % свайго насельніцтва за апошнія дзесяць гадоў. Гэтыя людзі з'ехалі ў Вялікабрытанію, Германію, іншыя краіны ЕС, спрыялі росту іх эканомікі, а мы самі страцілі працоўную сілу. Гэта значыць, што ў нас, хутчэй за ўсё, ёсць права прасіць кампенсацыі», — сказаў прэзідэнт.

Каментары26

Цяпер чытаюць

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Усе навіны →
Усе навіны

Манцёр з Беларусі стаў «Леніным» і пабудаваў кар’еру ў кіберспорце ва Украіне

Што будзе з домам у Гомелі, дзе выбухнуў газ і загінула жанчына пад абломкамі?3

Вось як працуюць новыя мабільныя камеры на дарогах Міншчыны3

Ціханоўская пра Бабарыку і Калеснікаву: Не бачу праблемы, калі яны будуць развіваць сваю партыю21

Ва Украіне яшчэ адна гучная карупцыйная справа. Сярод падазраваных — дэпутаты «Слугі народа»6

280 парушэнняў! ДАІ злавіла вельмі недысцыплінаванага кіроўцу3

Пуціну паведамілі пра захоп Гуляйполя3

Міндзіча — фігуранта гучнай карупцыйнай справы ва Украіне і паплечніка Зяленскага — знайшлі ў Ізраілі. Што ён сказаў?2

Балет пра Марка Шагала паставяць у Вялікім тэатры

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

На заснежанай трасе каля Чэрвеня разбіліся адразу 9 аўтамабіляў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць