Грамадства2828

Ігар Тур: Больш за ўсё не спадабалася ў Германіі, у Гамбургу жахліва смярдзіць

«Абсалютная большасць жыве значна горш за нас», а няўдзячныя беларусы не цэняць гэтага, сцвярджае Ігар Тур, член лукашэнкаўскага пула, вядучы праграмы «Прапаганда». 

Фота з сацсетак Ігара Тура

Тур кажа, што быў у 26 краінах - М’янма стала 26‑й краінай, дзе ён пабываў. «Беларусы і Беларусь — самыя цудоўныя», — гаворыць Тур, пры гэтым не адмаўляючы сабе ў тым, каб у лукашэнкаўскай манеры падакараць беларусаў.

«Хоць нам усё роўна заўсёды недастаткова добра і вечна чагосьці не хапае. Калі зімой шмат снегу, крычым: жах, заваліла! Калі снегу няма, пытаемся: што гэта за зіма такая бязглуздая? Калі лета гарачае, ныем: калі скончыцца гэтае пекла… Калі халоднае, патрабуем сонца. А трэба толькі зразумець, што нічога ідэальнага ў свеце не існуе. Проста куды-небудзь злятайце. Толькі хадзіце не па турыстычных маршрутах, а паглядзіце ўсё як ёсць», — раіць ён. 

Ён кажа, што «абсалютная большасць людзей на планеце жывуць значна горш за беларусаў. Значна!» 

А найбольш яму не спадабалася ў Германіі. 

«Мы былі ў Гамбургу, і гэта максімальна брудны горад, дзе жудасна смярдзіць і шмат бамжоў. Часта з гэтым сутыкаўся: тое, што ў нас многія лічаць за рай, на паверку аказваецца прамой супрацьлегласцю. Пападарожнічаўшы па планеце, разумееш, як нам пашанцавала нарадзіцца і жыць у Беларусі». 

Каментары28

  • Такі ўжо)
    28.12.2025
    Калі паўсюль смярдзіць, то трэба змяніць свае порткі
  • Антось
    28.12.2025
    Вот толькі чаму мігранты, якіх завозіць у Беларусь Лукашэнка дзеля гібрыдных атак супраць ЕЗ, імкнуцца патрапіць пераважна ў Нямеччыну, а не застацца ў Беларусі, Тур не тлумачыць. Бо прапаганда заўсёды трапляе ў ступар ад першага ж удакладняючага пытання.
  • Gust
    28.12.2025
    А тут смярдзiць калi ён рот адкрывае

Цяпер чытаюць

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй36

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Сімулятар беларуса. Хутка выйдзе гульня, у якой трэба чысціць бульбу3

Памерла кінааператарка Таццяна Логінава2

Першыя вынікі: «Адзіная Расія» набірае 58%14

Былы гулец зборнай Англіі па футболе трапіў пад каток проста падчас матча ВІДЭА

88‑гадовы кіроўца справакаваў аварыю ў цэнтры Мінска1

Мінчук зняў ролік пра чаргу ў паліклініцы, дзе было больш за 150 чалавек. За гэта на яго напісалі заяву ў міліцыю21

«Альтэрнатыва для Германіі» папярэдне выйграе выбары ў другім рэгіёне46

Памёр бард і пісьменнік Анатоль Кудласевіч4

Тры найбуйнейшыя металургічныя заводы Украіны спынілі працу пасля расійскіх атак. Цэлая галіна прамысловасці аказалася пад пагрозай 10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй36

Масавыя арышты афіцэраў прайшлі на авіябазе ў Мачулішчах — абвінавачваюць у сувязях з апазіцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць