Па стане на канец дня 15 красавіка ў свеце каранавірусам COVID-19 заразіліся 2 083 315 чалавек, 134 616 памерлі, вылечыліся 510 350. 

За дзень выявілі 84 515 інфіцыраваных (14 красавіка было 73 969).

За дзень памерлі 7 959 чалавек (14 красавіка было 6 982, 13 красавіка — 5 412).

Краінай, якая найбольш цярпіць ад каранавіруса, застаюцца ЗША. Там ужо 644,1 тысячы заражаных, памерлі за ўчорашні дзень 2 482 (14 красавіка было 2 407). У Іспаніі — 180,6 тысячы заражаных (памерлі за 15 красавіка 557 чалавек, 14 красавіка было 499 чалавек). У Італіі — 165,1 тысячы заражаных (памерлі за 15 красавіка 578 чалавек, 14 красавіка — 602).

Найбольш памерлых за 15 красавіка пасля ЗША ў Францыі (1 438) і Вялікабрытаніі (761).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0