Міністр фінансаў расказаў, ці хопіць у краіне грошай на барацьбу з каранавірусам
Фота Сяргея Гудзіліна
Пытанне пра гэта Максіму Ермаловічу задала 16 красавіка дэпутатка ад Гродна Ірына Луганская, піша «Радыё Свабода».
Міністр фінансаў, адказваючы на пытанне Луганскай, заявіў, што на гэты момант грошай у краіне на забеспячэнне працы медыкаў дастаткова.
«У выпадку неабходнасці будуць праведзеныя ўдакладненні ў дзяржаўны бюджэт», — сказаў Ермаловіч.
Задаць пытанне, якое непасрэдна не датычыла парадку дня, дэпутатцы Луганскай дазволіў Уладзімір Андрэйчанка.
«Часы ў нас ваенныя, таму можам адысці ад рэгламенту», — сказаў ён.
Таксама ў міністра фінансаў дэпутат Гайдукевіч запытаўся пра захады, накіраваныя на дапамогу бізнэсу ў сувязі са складанай эканамічнай сітуацыі. Па словах міністра Ермаловіча, у гэты момант такія захады прапрацоўваюцца. У першую чаргу, паводле міністра, дапамогу атрымае сфера турызму і іншыя, хто пацярпеў ад пандэміі найбольш.
Каментары