Фота з інстаграма

Фота з інстаграма

Самы папулярны блогер-беларус — у 23-гадовага Улада Бумагі 17,4 мільёна падпісчыкаў — падзяліўся серыяй фатаграфій на фоне Lamborghini Huracán ярка-аранжавага колеру, паведамляе kp.by.

— Купіў, — сціпла падпісаў фота Улад і паставіў сэрца ў тон гіперкару.

Літаральна два тыдні таму Бумага хваліўся новенькім Mercedes AMG G 63, кошт якога стартуе ў Беларусі ад 234 тысяч еўра. А тут італьянскі эксклюзіў — Lamborghini Huracán мадыфікацыі Performante. Такіх гіперкараў усяго пару на ўсю краіну. Пад капотам аўтамабіля 640 конскіх сіл, а разганяецца аўтамабіль да 100 кіламетраў за 2,9 секунды. Кошт новага Lamborghini Huracán пачынаецца ад 210 тысяч даляраў.

Клас
6
Панылы сорам
1
Ха-ха
1
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
1