president.gov.by
Пра гэта кіраўнік краіны заявіў, выступаючы ў храме ў Смалявіцкім раёне. Сюжэт паказаў канал АНТ.
«У нас многа розных хваробаў, — сказаў Лукашэнка. — Ад пнеўманій — каранавірусных, некаранавірусных — памірае дзясятая, дваццатая, можа сотая частка. Ёсць сардэчныя хваробы, сардэчна-сасудзістыя, цукровы дыябет, атлусценне, астма.
Я шчыра кажу, чыста ад каранавіруса ў нас ніхто не памёр».
Людзі паміраюць ад сэрца, сардэчна-сасудзістых хвароб, лішняй вагі, букета розных хваробаў.
«Ну скажыце, як выратаваць чалавека, якому пад 80, з аслабленым імунітэтам, калі ён своечасова не звярнуўся да дактароў пры першых сімптомах?» — запытаўся Лукашэнка.
«Толькі закашляўся, засаплівеў — звярніся да доктара», — дадаў ён.
0
0
0
0
0
0