У сувязі з паляпшэннем сітуацыі з каранавірусам урад Чэхіі здымае забарону для сваіх грамадзян на выезд за мяжу, піша dw.com. Раней чэхі маглі пакідаць краіну толькі ў сувязі з працай.

«Можна выязджаць за мяжу, нават у адпачынак. Але кожны, хто вяртаецца, павінен будзе пацвердзіць негатыўны вынік тэсту на каранавірус альбо правесці два тыдні на хатнім каранціне», — заявіў міністр аховы здароўя краіны Адам Войцех.

Акрамя таго, у Чэхіі ад 27 красавіка змогуць аднавіць працу крамы плошчай да 2,5 тыс. кв. м і аўташколы, а ВНУ — аднавіць навучанне.

У Чэхіі на сённяшні дзень зафіксавана 7 818 інфікаваных, 210 чалавек памерлі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0