Увечары 29 красавіка ў двары па вуліцы Грушаўскай у Мінску кіроўца на «Доджы» збіў дзіця 2016 года нараджэння, паведамляе тэлеграм-канал ДАІ Мінска.

Дзіця выбегла з-за прыпаркаваных машын і кіроўца не паспеў зрэагаваць. Бацькі дзіцяці ў гэты момант выходзілі з аўтамабіля.

Папярэдне ў хлопчыка дыягнаставаны ўдар галёнкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0