Дзяржсакратар Майк Пампеа заявіў, што ўрад Кітая зрабіў усё магчымае, каб «свет не даведаўся своечасова» пра каранавірус, які выклікаў глабальную пандэмію, піша The Hill.

Пампеа сказаў журналістам, што Камуністычная партыя Кітая правяла «класічную камуністычную дэзынфармацыйную работу», прымусіўшы замаўчаць медыцынскіх работнікаў і журналістаў, каб абмежаваць распаўсюд інфармацыі пра вірус. Ён сказаў, што гэтыя крокі «стварылі вялізную рызыку» і нанеслі шкоду сотням тысяч людзей ва ўсім свеце.

«Ёсць вялікая колькасць доказаў, што вірус пачаў распаўсюджвацца з лабараторыі ва Ухані», — заявіў Пампеа.

Аднак затым ён дадаў, што знаёмы з заявамі навукоўцаў аб прыродным паходжанні віруса, заснаванымі на аналізе ДНК, і ў іх дакладнасці ён не сумняваецца. Пампеа ўстрымаўся ад адказу на пытанне, ці было распаўсюджванне інфекцыі наўмысным або звязана з нейкім інцыдэнтам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0