Эканоміка

Лукашэнка падпісаў указы па сацыяльнай абароне работнікаў ва ўмовах пандэміі

Аляксандр Лукашэнка падпісаў два ўказы, накіраваныя на павышэнне сацыяльнай абароненасці работнікаў ва ўмовах пераадолення ў сусветнай і нацыянальнай эканоміках наступстваў проціэпідэмічных мер, якія рэалізуюцца, паведамляе БелТА.

Кіраўнік дзяржавы падпісаў указ нумар 178 «Аб часовых мерах дзяржаўнай падтрымкі наймальнікаў і асобных катэгорый грамадзян». Дакумент прыняты ў мэтах мінімізацыі ўплыву на эканоміку Беларусі сусветнай эпідэміялагічнай сітуацыі і забеспячэння сацыяльнай стабільнасці.

Указам прадугледжана магчымасць атрымання наймальнікамі субсідый для даплаты да мінімальнай заработнай платы сваім работнікам у выпадку іх вымушанай няпоўнай занятасці або аб'яўлення прастою ў перыяд з 1 мая па 31 ліпеня, а таксама выплаты ўзносаў у дзяржаўны пазабюджэтны фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Рашэнне аб прадастаўленні субсідый будзе прымацца мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, а пералічэнне грашовых сродкаў — органам Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва.

Указам таксама прадугледжана прадаўжэнне па 31 жніўня перыяду прадастаўлення дзяржаўнай адраснай падтрымкі ў выглядзе штомесячнай сацыяльнай дапамогі грамадзянам, у якіх у маі-ліпені бягучага года заканчваецца тэрмін дзеяння такой дапамогі.

Яшчэ адзін дакумент, падпісаны сёння Лукашэнкам, — указ нумар 179 «Аб аплаце працы». Ён прыняты ў мэтах павышэння ўзроўню сацыяльнай абароненасці работнікаў бюджэтнай сферы, а таксама забеспячэння ўстойлівага функцыянавання бюджэтных арганізацый і асобных (якія знаходзяцца за мяжой) устаноў ва ўмовах пераадолення ў сусветнай і нацыянальнай эканоміках наступстваў проціэпідэмічных мер, якія рэалізуюцца.

Указам прадугледжваецца падтрыманне заработнай платы работнікаў бюджэтных арганізацый на ўзроўні не ніжэйшым за памер мінімальнай заработнай платы і ажыццяўленне ім адпаведных даплат у выпадку вымушанай няпоўнай занятасці або аб'яўлення прастою.

У якасці дадатковай магчымай крыніцы фінансавання расходаў бюджэтных арганізацый у выпадку недастатковасці сродкаў ад дзейнасці, якая прыносіць даходы, вызначаны сродкі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка зняла канфлікт паміж падлеткамі, пасля чаго іх выклікалі ў міліцыю8

Таццяну з Рэчыцы асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»6

У «ДНР» збаёдалі мошчы Аляксандра Неўскага. Іх везлі на малебен аб пераадоленні паліўнага крызісу34

Японія развітваецца з гальштукамі3

Беларусы без пашпартоў ва Украіне ў жніўні рызыкуюць стаць нелегаламі — яны не змогуць абнавіць ДНЖ16

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы8

Аргенціна зноў пераламала гульню — 2:1 з Англіяй. У Месі — два галявыя пасы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць