Чатыры станцыі трэцяй лініі метро плануецца ўвесці ў эксплуатацыю ў жніўні. Пра гэта паведаміў сёння журналістам галоўны інжынер ААТ «Мінскметрапраект» Віктар Палішчук, перадае БЕЛТА.

«У Мінску па нашых праектах пабудавана 40 км метрапалітэна. У гэтым годзе летам, да Дня будаўніка, плануецца ўвод яшчэ аднаго ўчастка з чатырох станцый.

Цікава, што сёлета дзякуючы шчасліваму збегу абставінаў Дзень будаўніка ў Беларусі будзе адзначацца 9 жніўня (традыцыйна гэта другая нядзеля месяца, але сёлета гэта і дзень прэзідэнцкіх выбараў).

Раней участак трэцяй лініі планавалі пусціць 3 ліпеня, але нешта пайшло не так.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0