Грамадства1212

Суд аштрафаваў краму Symbal.by

Эканамічны суд Менску аштрафаваў 16 ліпеня краму Symbal.by больш як на 2000 рублёў, паведамляе Свабода.

У Эканамічным судзе разьбіралася адразу 3 справы супраць крамы:

  • адміністрацыйная справа супраць кампаніі «Сымбаль бай», якая тычыцца перавозкі без суправаджальных дакумэнтаў 416 цішотак «Псіхо3%»;
  • адміністрацыйная справа супраць дырэктара кампаніі «Сымбаль бай» Паўла Белавуса, якая тычыцца перавозкі без суправаджальных дакумэнтаў 416 цішотак «Псіхо3%»;
  • прэтэнзія МНС аб парушэньні пажарнай бясьпекі і эксплуатацыі кабінэта кіраўніцтва не паводле праектнай дакумэнтацыі.

Паводле галоўнай бухгалтаркі крамы Ксеніі Мілашэўскай, курʼер забыўся на дакумэнтацыю перад выездам. Суд вырашыў аштрафаваць краму на 45% ад кошту тавару — на 1360 рублеў. Дырэктара кампаніі аштрафавалі за тое ж на 675 рублёў.

Наклад саколак каштаваў краме 3022 рубля, агульная сума штрафа за перавозку цішотак без дакумэнтаў — 2035 рублёў.

Праз невыкананьне патрабаваньняў пажарнай бясьпекі і эксплуатацыі кабінэта кіраўніцтва не паводле праектнай дакумэнтацыі МНС настойвае на прыпыненьні дзейнасьці крамы. Наступнае паседжаньне па гэтай справе прызначылі на 27 ліпеня.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

Беларускa прывяла дачку з сіняком у польскі садок. Неўзабаве дзіця забралі з сям'і6

Веданне чатырох моў можа амаладзіць мозг на 13 гадоў13

Зяленскі заявіў, што паставіў задачу запускаць па Расіі тысячу дронаў за дзень1

Рабаўнікі сярод белага дня выкралі з музея ў Вене калье з 600 дыяментамі4

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць