Супрацоўнікі сталічнага наркакантролю пры сілавой падтрымцы АМАПа затрымалі падазраваных у здзяйсненні незаконных дзеянняў з наркатычнымі рэчывамі. Пры затрыманні выкарыстоўвалі табельную зброю, паведамляе МУС.
Пераслед парушальнікаў адбываўся на вуліцы Карскага. Аператыўнікі спрабавалі заблакаваць аўто ўцекачоў, але кіроўца пачаў рух заднім ходам. У выніку АМАП абязрушыў аўто з дапамогай зброі. Двух падазраваных затрымалі.
Ніхто не пацярпеў.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары