Чатыры чалавекі загінулі, 31 паранены ў выніку расійскага ўдару па Палтаве
Там пашкоджана прамысловае прадпрыемства, без газу засталіся 3480 абанентаў, таксама пашкоджана чыгуначная інфраструктура, паведаміў кіраўнік Палтаўскай вобласці Віталь Дзякіўніч.

У Кіеўскай вобласці ў выніку расійскай атакі пацярпелі тры чалавекі. У Браварскім раёне ўдар прыйшоўся па жылым сектары, а ў Вышгарадскім раёне пасля абстрэлу ўзнік пажар на прамысловым аб’екце.
У Чарнігаўскай вобласці ў выніку ўдару па прыватным сектары загарэўся жылы дом, пацярпелі два чалавекі.
Цяпер чытаюць
Электронную «Беларускую энцыклапедыю», створаную як прастору «верагодных ведаў пра Беларусь», ціха ліквідавалі разам з рэдакцыяй. Купу артыкулаў перадалі Гігіну
Каментары