Свет99

На саміце ў Арменіі Ільхам Аліеў моцна паспрачаўся са старшынёй Еўрапарламента

На саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці ў Ерэване адбылася вострая публічная спрэчка паміж прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым і старшынёй Еўрапарламента Рабертай Метсолай, піша Euronews.

Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў. Фота: azertag.az

Аліеў абвінаваціў Еўрапарламент у тым, што ён нібыта распаўсюджвае хлусню і дэзынфармацыю пра Азербайджан і занадта жорстка яго крытыкуе. Ён назваў такую пазіцыю «свайго роду апантанасцю» ягонай краінай і заявіў, што азербайджанскі парламент прыпыняе супрацоўніцтва з Еўрапарламентам.

Таксама ён сцвярджаў, што дэпутаты ЕС нібыта перашкаджаюць мірнаму працэсу паміж Арменіяй і Азербайджанам, які быў запушчаны пры пасярэдніцтве ЗША пасля завяршэння канфлікту вакол Нагорнага Карабаха.

У адказ Раберта Метсола выступіла ў абарону Еўрапарламента. Яна падкрэсліла, што гэта дэмакратычны інстытут, дзе рашэнні прымаюцца галасаваннем, і што крытыка з боку некаторых краін не зменіць прынцыпаў яго працы.

Як паведамляецца, выступленне Аліева не было загадзя запланавана, таму Метсола запатрабавала слова, каб адказаць на абвінавачванні.

Еўрапарламент раней прымаў рэзалюцыі з крытыкай сітуацыі ў Азербайджане, у тым ліку адносна Нагорнага Карабаха і правоў армянскага насельніцтва пасля канфлікту.

Каментары9

  • дыктатура яна ўсюды дыктатура
    04.05.2026
    Росквіт Азербайджану абумоўлены не палітычным строем, а нафтавымі далярамі. Заслугі Аліева(ых) тут мала.
  • Байрактар
    04.05.2026
    Нагорны Карабах належыць Азербайджану. Калі ён быў акупаваны Арменіяй і там парушаліся правы азербайджанцаў дэпутаты ЭП сідзелі ціха, а зараз павылазілі як жабы пасьля дажджу. Можа пашукаць тых хто праліў на іх залаты дождж?
  • Янка
    04.05.2026
    Байрактар, пад час канфлікту ў Карабаху парушаліся як правы этнічных азербайджанцаў, так і правы этнічных армян. Еўропа ніколі не аспрэчвала тэрытарыяльную цэласнасць Азербайджана ў межах 1991, але заўсёды падтрымлівала цывілізаваны шлях вырашэння карабахскага канфлікта. На цяпер канфлікт вырашаны даволі брутальным шляхам, і ад Аліева, як ад пераможцы ў вайне, Еўропа чакае цывілізаванага стаўлення да супрацьлеглага боку, найхутчэйшага замірэння з армянамі Карабаху, якія склалі зброю, і нармалізацыі стасункаў з Арменіяй.
    Жорсткі спадчынны дыктатар Аліеў вельмі імкнецца заставацца для захаду "сваім сукіным сынам", бо толькі туды ён можа прадаць азербайджанскія нафту і газ, у чым ён канкуруе супраць Расеі. Тым больш, што большую частку грошаў ад продажу азербайджанскіх вуглевадародаў прысабечвае найбагацейшая сям'я Азербайджана з прозвішчам surprise, surprise .... Аліевы.
    Рэпрэсіўная палітыка Аліева доўгія гады грунтавалася на падмурку мілітарызацыі і аб'яднання нацыі вакол моцнага дыктатара і нянавісці супраць вонкавага ворага - Арменіі і Арцаху, што даволі тыпова для любой дыктатуры. І вось Арцаху больш няма, а ад Аліева патрабуюць вынуць і выкінуць ледзь не галоўны стрыжань яго дыктатуры. Між тым эканамічныя дасягненні Азербайджану за часы панавання дынастыі Аліевых вельмі сціплыя, а памер ВУП на душу насельніцтва ва ўмовах велічэзнага нафтагазавага допінгу не нашмат лепшы за армянскі. Невядома, ці прывядзе гэта да падзення аліеўскай дыктатуры, але незадаволенне ў азербайджанскім грамадстве будзе паступова ўзрастаць.

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць