Грамадства44

Сто лаўрэатаў стыпендыі прэзідэнта адмовіліся ад яе — грошы ахвяруюць рэпрэсаваным

Сто стыпендыятаў, лаўрэатаў, прэміянтаў і дыпламантаў Спецыяльнага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і адораных студэнтаў і навучэнцаў адмовіліся ад звання і ўсіх прывілеяў. Таксама яны апублікавалі адкрытую заяву — TUT.BY прыводзіць яе.

«Немагчыма насіць званне лаўрэата стыпендыі прэзідэнта, калі прэзідэнт дапускае ў краіне падман і зверскае збіццё сваіх жа суграмадзян», — так растлумачылі свае дзеянні маладыя людзі, даслаўшы нам ліст.

Тэкст самога ліста ад стыпендыятаў, лаўрэатаў, прэміянтаў і дыпламантаў прыводзім ніжэй:

«Мы заяўляем: нам сорамна несці гэтае званне. Так здарылася, што беларусы больш не адчуваюць сябе ў бяспецы ў сваёй краіне. Мы не можам спакойна знаходзіцца на вуліцы, мы не можам выказваць сваё меркаванне, у краіне пануе атмасфера абурэння і страху. Дзявятага жніўня былі праведзеныя выбары прэзідэнта РБ, вынікі якіх выклікаюць сумневы ў большасці беларускіх грамадзян, якія пражываюць у краіне і за яе межамі. Народ зрабіў свой выбар, але чамусьці гэты выбар не быў улічаны. Мы назіралі маніпуляцыі са складам і ціск на выбарчыя камісіі, непавагу да незалежных назіральнікаў і абуральныя парушэнні выбарчага працэсу. Мы не прызнаём афіцыйныя вынікі гэтай прэзідэнцкай кампаніі.

Тое, што адбываецца апошнія дні, не адпавядае прынцыпам свабоднага дэмакратычнага грамадства і статуту Канстытуцыі. Мы бачылі, з якой жорсткасцю затрымліваюць мірных пратэстантаў і мінакоў, мы ведаем, як далей працуе судовая сістэма, мы чулі пра нечалавечыя ўмовы ўтрымання палітвязняў у турмах. Народ хоча і мае права мірна выказаць сваё меркаванне, і гэты народ — гэта не праплочаныя з-за мяжы «адмарожаныя», народ — гэта ўсе мы.

Мы патрабуем:

  • адстаўкі Лукашэнкі Аляксандра Рыгоравіча з пасады прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • вызвалення ўсіх палітзняволеных і затрыманых падчас гэтай прэзідэнцкай кампаніі і ў мірных акцыях пратэсту, звязаных з ёй
  • спынення гвалту з боку міліцыі, АМАПу і арміі ў адрас мірных грамадзян
  • спынення пераследу журналістаў незалежных СМІ і скажэння інфармацыі ў дзяржаўных СМІ
  • правядзення новых, сумленных выбараў з допускам міжнародных і незалежных назіральнікаў і празрыстым падлікам галасоў.

Тыранія не спрыяе развіццю. Тыранія, як Чорная дзірка, паглынае ўсё светлае і прыгожае. Мы адмаўляемся ад усіх званняў і прывілеяў, звязаных са Спецыяльным фондам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі і адораных студэнтаў і навучэнцаў, у імя справядлівасці і міру. Грашовыя сродкі намі, па магчымасці, будуць пералічаныя ў фонд падтрымкі рэпрэсаваных, пацярпелых і аштрафаваных».

А што ў іх былі за стыпендыі?

TUT.BY звязаўся з адным з лаўрэатаў прэміі Уладзіславам Кулікоўскім:

— Мы ўжо адправілі заявы на выхад з фонду — усе сто чалавек. Грошы ўсе атрымлівалі розныя: камусьці іх выплачвалі гадамі, камусьці — разава. У некаторых былі льготы на жыллё, у некаторых — на паступленне. Што тычыцца мяне, гэта была разавая выплата. Дарэчы, зробленая была вельмі цікава: прызначаная за два тыдні да дэвальвацыі. На той момант тая сума была эквівалентная 1000 далярам.

Таксама Уладзіслаў заўважыў, што фонд даваў прывілеі ў выглядзе запрашэнняў на мерапрыемствы з удзелам найвышэйшых асоб дзяржавы.

Спецыяльны фонд Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі створаны Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 18 ад 12 студзеня 1996 года. Яго прызначэнне — фінансаванне мерапрыемстваў, накіраваных на стварэнне ўмоў для пошуку, станаўлення і творчага развіцця адоранай моладзі. Сродкі ў фонд вылучаюцца з рэзервовага фонду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, добраахвотных узносаў у выглядзе грашовых сродкаў грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, а таксама юрыдычных асоб і іншых паступленняў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў5

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Паляўнічыя на Алтаі забілі 12 мядзведзяў пасля нападу аднаго на турыстку10

Украіна ўвяла санкцыі супраць стваральнікаў «Машы і Мядзведзя»3

У Вільні выпрабоўвалі электробус даўжынёй 25 метраў2

Сабаленка захавала першы радок у сусветным тэнісе1

Рэкорднае абмяленне Дуная агаліла падмуркі моста імператара Канстанціна Вялікага — найдаўжэйшага моста антычнасці1

Стала вядома, чые парэшткі знайшлі беларускія турысты ў гарах Казахстана1

Мост праз Свіслач каля плошчы Перамогі адкрыюць пасля рамонту да канца жніўня

Кіеў рыхтаваў другое «Павуцінне» супраць аэрапортаў Масквы, але план спынілі9

Украінцы, якія ваявалі за Расію і былі ўзятыя ў палон, расказалі, чаму працягваюць яе любіць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў5

Пра што маўчыць Аляксей Францкевіч, якому Польшча закрыла ўезд на 10 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць