Грамадства11

Калі ў Мінску перастануць смярдзець ачыстныя

Прыблізныя тэрміны, калі мінчукі перастануць скардзіцца на непрыемныя пахі ад ачышчальных збудаванняў, назваў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў.

Фота: Minskvodokanal

Больш за ўсё ад гэтага пакутуюць жыхары Ленінскага і Заводскага раёнаў сталіцы.

Паводле слоў мэра, усё залежыць ад своечасовага завяршэння рэканструкцыі ачышчальных збудаванняў. А гэта пытанне няпростае, бо нельга адначасова закрыць усе збудаванні, піша Tochka.by.

«Працуючы па чарзе: завяршаем адны рэзервуары, будуем іншыя. Думаю, усё павінна атрымацца, і ў 2028 годзе мы завершы́м рэканструкцыю ў поўным аб’ёме. Цяпер усе адкрытыя рэзервуары накрываюцца», — заявіў Кухараў.

Яшчэ адной прычынай непрыемных пахаў у сталіцы старшыня Мінгарвыканкама назваў ілавы асадак. Дзякуючы гэтаму кампаненту працэсу ачысткі сцёкавыя воды становяцца прыдатнымі для вяртання ў навакольнае асяроддзе. На сталічных ачышчальных збудаваннях штогод утвараецца больш за 200 тыс. тон гэтага рэчыва.

Пакуль ілавы асадак вывозяць на 80—90 км ад Мінска. Акрамя дарагоўлі гэтага працэсу, існуе яшчэ адна праблема — незадаволенасць жыхароў тых месцаў, дзе складуюць ілавы асадак.

Таксама прынята рашэнне пабудаваць завод па яго перапрацоўцы. Будаўніцтва ўжо пачынаецца. На аб’екце ілавы асадак будуць высушваць і спальваць для атрымання электраэнергіі.

Мінскія ачышчальныя збудаванні глабальна рэканструююць. Нягледзячы на рамонт, станцыя дагэтуль часткова працуе. Рэканструкцыя ідзе з апярэджаннем графіка, запэўнілі ў Мінгарвыканкаме.

Паводле слоў старшыні камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Ірыны Гонтaравай, сёлета плануецца ўвесці ў эксплуатацыю два этапы будаўніцтва.

Каментары1

  • Шрэк
    22.08.2026
    Дык ачыстныя ці ачышчальныя?

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Усе навіны →
Усе навіны

Скардзіўся на болі, а потым знік. Як ідуць пошукі мінчука, які прапаў два тыдні таму1

«Сантэхнік, забойца пенсіянеркі». Польшча расследуе справу з рэкорднай колькасцю ахвяр5

У Кітаі ўжо даўно няма палітыкі аднаго дзіцяці, але людзі не хочуць нараджаць больш. Чаму?7

На сустрэчы ў Маямі прадстаўнікоў Украіны і Захаду вялася гаворка аб спыненні баёў да зімы4

Расіяне ўдарылі КАБамі па пяціпавярховіку ў Запарожжы: сем чалавек загінула

Мужчына выклаў у інстаграм фота з джунгляў. Аказалася, ён выпадкова зняў невядомы навуцы гіганцкі від расліны1

Калі на беларускай зямлі з'явілася bulbos americanos?8

Зяленскі: Падарункі Пуціну не прынясуць міру і не дадуць ніякай карысці цывілізаванаму свету25

Мінфін ЗША зняў усе санкцыі з расійскага дызелю19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта52

Трамп: Украіне прыйшоў час завесці новага прэзідэнта

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць