Грамадства22

Больш за 70% супрацоўнікаў «Маладзечнамэблі» падпісалі зварот да мэра

Сёння, 21 жніўня, 302 работнікі ЗАТ «Маладзечнамэбля» падпісалі зварот да старшыні Маладзечанскага райвыканкама Юрыя Горлава. Сёння на прадпрыемстве працавала 410 чалавек.

«Мы, работнікі ЗАТ «Маладзечнамэбля», вельмі занепакоены палітычнай сітуацыяй у нашай краіне, жадаем хутчэйшага вырашэння канфлікту, устанаўлення міру, справядлівасці, выканання заканадаўства; для гэтага патрабуем выканання наступнага:

  • Прызнаць несапраўднымі вынікі выбараў 9 жніўня 2020 года ў сувязі з вялікай колькасцю парушэнняў, дапушчаных на ўсіх этапах выбарчай кампаніі.
  • Правесці дэмакратычныя выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, выключаючы факты фальсіфікацыі, пры ўдзеле назіральнікаў ад працоўных калектываў і прадстаўнікоў міжнародных арганізацый.
  • Вызваліць затрыманых на акцыях пратэсту і палітзняволеных, зняўшчы ўсе абвінавачванні.
  • Спыніць пераслед удзельнікаў мірных акцый пратэсту сілавымі структурамі, не дапусціць прымянення розных санкцый да работнікаў, якія выражаюць свае палітычныя погляды.
  • Асвятляць у СМІ рэальныя падзеі ў краіне.
  • Прыцягнуць да адказнасці асоб, якія маюць дачыненне да затрымання мірных грамадзян і здзекаў з затрыманых».

Зварот ад прадпрыемства прынёс супрацоўнік Уладзімір Станевіч:

— Зварот падпісала вялікая частка нашых супрацоўнікаў. З тых, хто працаваў сёння, гэта 73,7%, — кажа Уладзімір. — Людзі стаялі ў чарзе, каб падпісацца. У мяне часам пытаюцца, ці не баюся я наступстваў за тое, што адкрыта выказваю сваю пазіцыю. Так, у мяне маленькая ўнучка. Мне хацелася цешыцца б з яе, гадаваць яе. Але і глядзець на тое, што адбываецца, я спакойна не магу, — падзяліўся Уладзімір.

Пакуль Уладзімір Станевіч і член ініцыятыўнай групы Аляксандр Бадзін стаялі на ганку райвыканкама, з яго выйшаў старшыня Юры Горлаў. Мужчыны звярнуліся да старшыні, але адказу не атрымалі.

У райвыканкаме супрацоўніца прыняла зварот. Сказала пачакаць, пакуль дакумент зарэгіструюць.

Як расказаў журналісту Уладзімір Станевіч, работнікі выканкама патлумачылі, што ў афармленні дакумента ёсць пэўныя недакладнасці. Таму прыняць зварот могуць толькі як ад фізічнай асобы. Уладзімір параіўся з кіраўніком прадпрыемства і юрыстам і падаў зварот ад сябе асабіста. У выканкаме паведамілі, што адказ дадуць на працягу месяца.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Скандал у Барысаўскай бальніцы: на пацыента звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — мужчына памёр7

Скандал у Барысаўскай бальніцы: на пацыента звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — мужчына памёр

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўнік біялогіі ў Пінску прыносіць на ўрокі змяю1

Паліцыя пад Пецярбургам затрымала 100 чалавек на сакрэтным панк-фестывалі па падазрэнні ў «выкананні песень у падтрымку Украіны»3

«Адзін з найгоршых». Эксперт ацаніў грыбны сезон1

Холанд састрыг свае даўгія валасы1

На востраве ў Балтыйскім моры знайшлі ліст ад беларуса з 1970-х. Хто гэты чалавек?2

На Гродзеншчыне адкрылі новы культурна-адукацыйны цэнтр «Беларускі дранік»9

Зяленскі: Калі мы хочам разваліць краіну, то можам рухацца ў напрамку выбараў32

Пераможцай конкурсу прыгажосці «Краса Беларусі — 2026» выбралі намесніцу па ідэалогіі10

Тры чалавекі загінулі на пажары ў Слуцкім раёне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у Барысаўскай бальніцы: на пацыента звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — мужчына памёр7

Скандал у Барысаўскай бальніцы: на пацыента звярнулі ўвагу праз шэсць гадзін, калі ўжо пена пайшла з рота — мужчына памёр

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць