Анастасія і Дар'я Лукашэнка забралі дакументы з Ліцэя БДУ. Пра гэта TUT.BY раней стала вядома з дзвюх крыніц, цяпер жа гэтую інфармацыю пацвердзіла нам сама ўнучка Лукашэнкі Анастасія.
Анастасія і Дар'я — старэйшыя дочкі Дзмітрыя Лукашэнкі, які ўзначальвае Прэзідэнцкі спартыўны клуб.
Анастасія вучылася на гуманітарным профілі, у мінулым навучальным годзе, у 10-м класе, яна стала віцэ-міс Ліцэя БДУ.
Таксама ў гэтым годзе паступіла ў Ліцэй і Дар'я Лукашэнка. Яна, як і старэйшая сястра, выбрала для сябе гуманітарны профіль. На момант рэгістрацыі на экзамен конкурс складаў 9 чалавек на месца, прахадны бал у выніку быў роўны 151 з 200.
Пра прычыны сыходу з Ліцэя БДУ Анастасія вырашыла TUT.BY не распавядаць, як і пра тое, дзе яна і сястра цяпер будуць вучыцца. З Ліцэя дзяўчаты сышлі ў верасні — па інфармацыі ад вучняў, сёстры Лукашэнка каля тыдня пасля пачатку навучальнага года наведвалі заняткі — а потым забралі дакументы.
Нагадаем, раней стала вядома, што з Ліцэя БДУ забраў дакументы Мікалай Лукашэнка, малодшы сын кіраўніка Беларусі, які сёлета вытрымаў вялікі конкурс і быў залічаны на біялагічны профіль. У пачатку навучальнага года Мікалай у Ліцэі не з'явіўся. Дзе цяпер вучыцца малодшы сын прэзідэнта, афіцыйна не вядома.
Каментары