Грамадства4040

Чамаданава: Балюча, што моладзь слепа верыць неправеранай iнфармацыi i распаўсюджвае яе

Прэс-сакратарка Мiнiстэрства ўнутраных спраў Вольга Чамаданава расказала «Звяздзе», як у яе атрымлiваецца сумяшчаць сям'ю i кар'еру.

Фота з архіва гераіні

— Вольга, падзялiцеся, калi ласка, сакрэтам, як спалучаць мацярынства i работу, якая патрабуе шмат часу i сiл?

— Асаблiвага сакрэту няма. Уся справа ў правiльным размеркаваннi асабiстага i службовага часу. Калi ўмець гэтым упраўляць, нiхто не застанецца пакрыўджаны — нi дзецi, нi праца. Гэта залог поспеху сучаснай, прагрэсiўнай жанчыны, якая павiнна быць не толькi добрай мацi, але i адказным кiраўнiком. Будзе няпраўдай, калi я скажу, што гэта проста. Правiльна арганiзаваць сваё жыццё, прытрымлiвацца такога рытму — каласальная праца. I яна патрабуе пэўных намаганняў, жыццёвай мудрасцi i ўнутранага стрыжню.

— Як навучыцца кiраваць сваiм часам?

— Як i любы iншы навык, тайм-менеджмент развiваецца паступова. Сучасная жанчына павiнна быць усебакова развiтым чалавекам, першакласным спецыялiстам, выдатнай мамай. Вельмi цяжка пакласцi на вагi сям'ю i кар'еру. Тут не павiнна быць першынства, хоць i сумяшчаць цяжка. Сёння ёсць усе ўмовы, каб развiвацца па розных кiрунках. Самае галоўнае — не баяцца, не сумнявацца. Заўсёды кiравацца перакананасцю ў сваiх унутраных сiлах.

— Гэта ваша прыродная якасць, цi прыйшлося яе выхоўваць?

— Хутчэй прыродная. Калi я прыйшла на службу ў 1999 годзе, многiя мяне не разумелi, лiчылi, што я раблю вялiкую памылку. У той час жанчын вельмi неахвотна прымалi на службу. Асаблiва хвалявала пытанне наконт дэкрэтнага адпачынку. Ускладняла сiтуацыю i тое, што я скончыла Беларускi дзяржаўны ўнiверсiтэт, а не Акадэмiю ўнутраных спраў. Але я не пабаялася мужчынскай працы, адсутнасцi вольнага часу, iншых цяжкасцяў. Я была шчыра ўпэўнена, што хачу i нават павiнна служыць у органах унутраных спраў. Нешта мяне туды цягнула. Каб мне паверылi, што я буду аддана служыць, прыйшлося зрабiць амаль немагчымае. Я пераканала ўсiх, што апраўдаю дадзены мне шанец. I да гэтага часу мной рухаюць настойлiвасць i мэтанакiраванасць.

— Напэўна, на гэтым шляху прыйшлося нялёгка?

— Я адразу вырашыла для сябе, што першыя гады трэба працаваць для ўсяго i ўсiх, а потым ужо аўтарытэт пачне працаваць на мяне. У органах унутраных спраў шмат розных кiрункаў дзейнасцi. Можна ўвогуле не выходзiць з кабiнета, пастаянна займаючыся з дакументамi. Для жанчыны гэта аптымальны варыянт. Але не ў маiм выпадку. Я працавала ўчастковым iнспектарам, iнспектарам па справах непаўналетнiх, была кiраўнiком розных аддзяленняў мiлiцыi. Мая служба амаль нiколi не была звязана з кабiнетам, а толькi з лёсамi людзей. Канешне, гэта цяжка i фiзiчна, i псiхалагiчна.

— Настаўнiкi цi аднакласнiкi вашых дзяцей здзiўляюцца, калi тыя дзецi кажуць, што iх мама — мiлiцыянер?

— Было такое. Мама i тата палкоўнiкi мiлiцыi — не зусiм традыцыйная сям'я. Самi дзецi ставяцца да гэтага спакойна. Выхаванне дзiцяцi азначае не толькi забеспячэнне яго сацыяльных i матэрыяльных патрэб. Гэта яшчэ i фармiраванне яго адносiн да сябе як да асобы, да грамадства, да свайго прызначэння ў свеце. I бацькi павiнны паказваць прыклад, бо дзецi ўцягваюць усё, як губка. Яны капiруюць бацькоў, ад гэтага нiкуды не дзецца. Так, бацькi, якiя працуюць, не могуць прысвячаць дзецям столькi часу, колькi б хацелася. Але патрэбна паказваць, што дзецi для iх вельмi важныя, цiкавыя. Галоўнае, адразу запусцiць традыцыю даверлiвых i паважлiвых зносiн памiж бацькамi i дзецьмi. I тады сям'я будзе моцная.

— Раскажыце, калi ласка, пра свае сямейныя традыцыi.

— Мы павiнны хоць бы адзiн дзень на тыдзень правесцi разам, з'ездзiць у вёску, абмеркаваць навiны. Наша традыцыя — штогод планаваць адпачынак, прапаноўваць розныя iдэi i варыянты яго арганiзацыi. Зiмой абавязкова ездзiм катацца на лыжах, на санках. Для нашай сям'i галоўная традыцыя — разам бавiць час.

— Вашы бацькi паўплывалi на выбар прафесii?

— Я старэйшая ў сям'i i заўсёды была самастойная, сама iшла да сваiх мэт. Бацькi нiколi мне не перашкаджалi. Я з iмi раiлася, яны выказвалi сваё меркаванне, але канчатковае рашэнне я прымала сама. Лiчу правiльным самой несцi адказнасць за свой выбар. Патэнцыял жанчыны бязмежны, мне здаецца, яна можа ўсё. Самае галоўнае — не зламацца, не паддацца эмоцыям там, дзе гэта не трэба, шчыра любiць сваю працу. I весцi за сабой сваiх дзяцей. Я хачу, каб мае дзецi ганарылiся тым, што я тут служыла. Хачу, каб яны на свае вочы бачылi, як насамрэч працуюць работнiкi органаў унутраных спраў. Дзецям патрэбна часцей гаварыць, што ты ганарышся тым, што робiш, тады i ў iх усё атрымаецца.

— Як вы лiчыце, дзецi пойдуць па вашых слядах?

— Iм яшчэ рана рабiць канчатковы выбар. Я не выключаю, што яны захочуць звязаць сваё жыццё з органамi ўнутраных спраў. Дакладна не буду гэтаму перашкаджаць, а толькi падтрымаю. Як бы цяжка нi было, прафесiя многаму мяне навучыла i сфармiравала мяне як чалавека. Вынослiвасць, вытрымка, мэтанакiраванасць, жыццёвая мудрасць, трывалыя адносiны да грамадства i жыццёвыя каштоўнасцi ў мяне з'явiлiся дзякуючы службе. Калi б не прайшла праз усе тыя выпрабаваннi, невядома, якой бы я стала. Толькi ў цяжкiх сiтуацыях можна чамусьцi навучыцца. Я ганаруся, што 20 гадоў аддала абароне правоў дзяцей i iх прадстаўнiкоў. Не пералiчыць лёсы, на якiя давялося паўплываць. Сёння я не ўспомню пэўную грамату за службовыя дасягненнi, але памятаю кожнае слова падзякi ад людзей. Гэта галоўны вынiк службы i ўсiх намаганняў. I, канешне, мне як мацi хочацца, каб мае дзецi маглi б перажыць штосьцi падобнае.

— Вольга, пасада прэс-сакратара Мiнiстэрства ўнутраных спраў патрабуе ведання спецыфiкi работы з журналiстамi, сувязяў з грамадскасцю. Вам цяжка было з гэтым разабрацца?

— Не магу сказаць, што я адпрацавала год на пасадзе прэс-сакратара i мне адразу стала ўсё зразумела. Увесь час я вывучаю асаблiвасцi гэтай дзейнасцi. У нечым мне прасцей, я дасканала ведаю работу мiлiцыянера. Гэта дапамагае ўзаемадзейнiчаць з журналiстамi. Я бачу поўную карцiну i магу прадугледзець, як будзе развiвацца сiтуацыя. Нiколi не думала, што буду звязана з прэс-службай. Але я ўдзячная лёсу за такую магчымасць. Вельмi адказна прадстаўляць цэлае Мiнiстэрства. Патрэбна прымаць важныя рашэннi, рэагаваць, асаблiва сёння, калi iнфармацыйнае поле вельмi шырокае i насычанае не толькi рэальнымi навiнамi, але i «фэйкамi».

— На ваш погляд, як трэба змагацца з «фэйкавымi» навiнамi?

— А цi варта з iмi змагацца, калi афiцыйныя крынiцы даюць праўдзiвую iнфармацыю? Яшчэ некалькi гадоў таму мы нават не ведалi такога паняцця, як «фэйк». А сёння iх вельмi шмат — у сацыяльных сетках, у месенджарах. Мяне як чалавека, якi працуе з iнфармацыяй, больш непакоiць, што наша моладзь слепа верыць гэтай неправеранай iнфармацыi i распаўсюджвае яе. Мне ад гэтага балюча, хочацца, каб людзi больш верылi афiцыйнай iнфармацыi.

— Як з'явiлася iдэя вашага асабiстага тэлеграм-канала?

— З самага пачатку я разумела, што як прэс-сакратар магу i павiнна заяўляць, што адбываецца ў органах унутраных спраў, штосьцi каментаваць, тлумачыць. Мне было важна паказаць, што Мiнiстэрства трымае руку на пульсе i не застаецца ўбаку. Я хацела, каб, расказваючы навiну, магла ад свайго iмя яе пракаментаваць. Такiм чынам я магу звяртаць увагу людзей, заклiкаць iх падумаць. I так мне прасцей узаемадзейнiчаць з журналiстамi, яны могуць атрымаць мой каментарый па тым цi iншым пытаннi ў маiм тэлеграм-канале. Гэта эканомiць i iх, i мой час.

— Паводле вашага вопыту работы ў iнспекцыi па справах непаўналетнiх, дзецi трапляюць у поле зроку мiлiцыi, таму што бацькi недагледзелi?

— Я так не сказала б. Падлетак шмат часу праводзiць у калектыве равеснiкаў, якiя моцна ўплываюць на яго погляды i меркаванне. I нават самым адказным i пiльным бацькам складана гэта цалкам кантраляваць. Але аснова светапогляду, каштоўнасцi, адносiны да свету фармiруюцца ў сям'i. Моцны стрыжань, закладзены бацькамi, не дасць падлетку нарабiць памылак. Галоўнае не ўпусцiць момант. I падчас работы з падлеткамi таксама трэба працаваць i з iх бацькамi. Якiмi б нi былi нашы падлеткi, яны праз свой узрост асаблiвыя, з яшчэ не сфармiраваным светапоглядам, i бацькi нясуць за iх адказнасць. Нашы дзецi павiнны ведаць гiсторыю, каб цанiць сучаснасць i разумець, якой павiнна быць будучыня.

— Вы звярталiся да бацькоў, якiя бяруць дзяцей на акцыi пратэстаў. Зразумела, што малыя поўнасцю залежаць ад дарослых. А што рабiць з падлеткамi, якiя самi могуць туды пайсцi?

— Так, часам бацькi нават не ведаюць, куды пайшоў iх амаль дарослы сын або дачка. I ў такiм выпадку трэба надаваць асаблiвую ўвагу яго матывам. Некаторыя ведаюць, куды яны iдуць i навошта. У такiм выпадку размовы, папярэджаннi будуць неэфектыўныя, толькi адмiнiстрацыйная мера дапаможа. А ёсць тыя, хто не разумее, што яны робяць. Затрымлiваць такога падлетка, везцi яго ў РАУС i складаць пратакол нелагiчна. Тут трэба размаўляць з бацькамi, выслухаць iх пазiцыю i растлумачыць наступствы для юнай псiхiкi. Мы змагаемся не за тое, каб скласцi як мага больш пратаколаў, а каб забяспечыць бяспеку непаўналетняга. I бацькi ў сваю чаргу павiнны абаранiць дзiця ад таго, што можа нашкодзiць яго псiхiцы i светапогляду.

— А якi ўклад уносiць у гэта школа?

— Асноўная задача школы — даць веды, сфармiраваць культуру паводзiн, у тым лiку i ў iнтэрнэце, сёння гэта асобная культура. У школе дзецi павiнны навучыцца трымаць сябе ў грамадстве, кiравацца пэўнымi правiламi. Фармiруючы веды i правiлы паводзiн, настаўнiкi закладваюць у дзецях правiльнае стаўленне да сябе, прыроды, Радзiмы. Я ўсё жыццё буду ўдзячна сваёй настаўнiцы, якая ўвесь школьны час укладвала ў мяне веды i тым самым рабiла з мяне чалавека. Але асноўнае выхаванне павiнна ажыццяўляцца дома, гэта адказнасць бацькоў.

— Хiба сёння, калi ў кожнага ёсць свабодны доступ у iнтэрнэт, дзяцей можна цалкам кантраляваць i абараняць ад шкоднага ўплыву?

— На жаль, поўнасцю iх засцерагчы немагчыма. Але абсалютна рэальна кантраляваць, назiраць за сваiм дзiцем. Кожны бацька цi мацi можа стаць блiжэй, пацiкавiцца, чым дзiця занятае, што яго хвалюе.

— Вольга, якi ваш асноўны прынцып як мамы?

— Я заўсёды павiнна быць прыкладам для сваiх дзяцей. Як бы цяжка нi было сумяшчаць ролю мацi i кiраўнiка, грамадскага дзеяча. Я не павiнна быць перад сваiмi дзецьмi слабай цi раздражнёнай. Яны павiнны бачыць мяне моцнай i актыўнай.

— Што вы можаце пажадаць усiм матулям да Дня мацi?

— Мама — гэта не проста цёплае слова. Яно змяшчае ў сабе шмат абавязкаў. I як бы цяжка нi прыходзiлася любой маме, я зычу кожнай жанчыне заставацца ёю пры любым надвор'i, пры любых умовах. Маму нiхто нiколi не заменiць, толькi яна патрэбна дзiцяцi. А якой мамай быць, кожная няхай вырашае для сябе — стрыманай, эмацыянальнай, сумнай цi шчаслiвай.

Каментары40

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС8

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

З’явіўся новы рэйтынг беларускіх гарадоў — вось як выглядае топ-208

У Мінску жанчына паверыла махлярам, а не ChatGPT1

У Баранавічах адразу пасля нараджэння загінула немаўля1

Андрэй Саннікаў лічыць сябе «былым прэзідэнтам-электам»33

«Не запатрабавана». З вядомага кафэ Mon Nom на Трактарным прыбралі беларускамоўнае меню1

На чэмпіянаце Еўропы беларускі барэц даў поўху тытулаванаму турку за яго нахабства. Гэта ледзь не каштавала нашаму медаля6

Алесь Бяляцкі сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Каралем Наўроцкім2

Стала вядома, на якіх умовах пакістанскія рабочыя будуць працаваць у Беларусі2

На Гродзеншчыне дарогу перад аўтамабілем перабег вялікі статак дзікоў ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС8

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць