Усяго патроху11

У Лідзе зрабілі пратэз бяздомнаму сабаку, які калісьці застаўся без задняй лапы

У Лідзе бяздомнаму сабаку ўжывілі біянічны пратэз замест задняй лапы. Гэта такая другая аперацыя, якую правялі беларускія ветэрынарныя дактары. Першым праапераваным быў кот Філя. Пратэзаванне, як і ў першым выпадку, праводзіў лідскі доктар Павел Жульпа, паведамляе «Лідская газета».

Бяздомнага сабаку па мянушцы Хоўп знайшлі ў Гомельскай вобласці і перадалі валанцёру з Навагрудка Вользе Шот. У сабакі была траўмаваная задняя левая галёнка — костка проста тырчала вонкі.

 — Вольга прывезла сабаку ў Ліду, у нашу ветклініку, — успамінае Павел Жульпа. — Гэта было роўна год таму. Рэнтгенаўскае абследаванне паказала, што верхняя костка цэлая, таму канечнасць можна ампутаваць да паловы, а ў будучыні паспрабаваць пратэзаванне. Уласна, менавіта з Хоўпа і з яго выпадку пачалася вялікая і амбіцыйная прапрацоўка гэтага цалкам новага для нашай краіны напрамка.

Па замове Паўла Жульпы калега з Новасібірска Сяргей Гаршкоў - адзіны ў Расіі доктар, які праводзіць унікальныя аперацыі па пратэзаванні жывёл з ампутаванымі лапамі пры дапамозе 3D-прынтара — вырабіў біянічны пратэз. Выраб зрабілі з сплаву тытану і гідраксаапатыту. Важыць пратэз усяго некалькі грамаў. Ён індывідуальны — канкрэтна пад Хоўп, яго масу, замеры косткі.

Аперацыю Павел Жульпа праводзіў разам са сваім калегам з Гродна Андрэем Елісеевым.

Перад аперацыяй

Аперацыя складаная, як і падрыхтоўка да яе — аналізы, рэнтгенаўскі здымак, усталявалі ўнутрывенныя катэтары. Увесь працэс заняў амаль дзве гадзіны. А потым прыкладна столькі ж доўжылася аперацыя. Важна было правільна прасвідраваць костку, уставіць у лапку імпланты і ушыць кульцю так, каб потым не было ўскладненняў, — і ўсё атрымалася.

— Калі навіна аб зробленым упершыню ў Беларусі пратэзаванні канечнасці кату абляцела ўсю краіну, да нас пасыпаўся шквал званкоў - калегі з іншых гарадоў цікавіліся, што ды як. Гэта важны момант, так як пашырае межы ветэрынарыі ў цэлым, у тым ліку ў галіне траўматалогіі, артапедыі, індывідуальнага планавання аперацыі і шмат чаго іншага. У дадатак на нас выйшлі хлопцы, якія вырабляюць медыцынскія індывідуальныя пратэзы для людзей у нашай краіне, прапанавалі супрацоўніцтва. Нядаўна да нас паступіў коцік з траўмаванай лапкай. І калі раней гаворка ішла б выключна аб ампутацыі, то сёння я прапанаваў гаспадару пратэзаванне, тым самым палепшыўшы якасць жыцця жывёлы. Толькі падумайце: гэта стала магчыма ў нашай краіне, — эмацыйна кажа ветэрынар Павел Жульпа.

Першую такую сваю аперацыю лідскі ветэрынар і яго гродзенскі калега правялі два тыдні таму. Тады аперавалі ката Філю. І тады таксама ўсё прайшло паспяхова.

Пакуль Філя і Хоўп будуць абапірацца на сіліконавыя наканечнікі, але ўжо ў працэсе друк 3D-лапак, якія будуць нагадваць сапраўдныя.

У Лідзе ўпершыню ў краіне зрабілі пратэз кату, у якога была ампутаваная лапка

Каментары1

Цяпер чытаюць

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве на наступным тыдні адчыніцца кніжная крама фонду «Камунікат»2

Украіна папрасіла Турцыю арганізаваць саміт паміж Зяленскім і Пуціным3

Сіноптыкі паабяцалі мокры снег у наступныя дні

Масква пужае Арменію: праз збліжэнне з ЕС Арменія страціць 30% эканомікі3

Такер Карлсан выбачыўся за падтрымку Трампа9

Стваральнікі Max кажуць, што ў іх месенджары зарэгістраваліся 1,3 мільёна беларусаў7

Лукашэнка даручыў пастрожыць падрыхтоўку кіроўцаў у аўташколах16

Нацбанк выпусціў манету з 12 гранямі, якая каштуе 23 тысячы рублёў1

34‑гадовую аматарку экстрэмальнага спорту і маладую маці асудзілі па палітычным артыкуле7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА23

Тамара Віннікава прадала свой лонданскі дом, завешаны карцінамі самой сябе ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць