Улада1111

Арганізатары «Маршу незалежнасці» лічаць акцыю паспяховай

Пра гэта ў інтэрв’ю БелаПАН заявіла намеснік старшыні міжнароднай маладзёжнай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Наста Палажанка.

«Мы не мелі ніякіх ілюзій наконт таго, што гэта будзе шматтысячная або шматмільённая акцыя. На акцыю прыйшлі неабыякавыя людзі. Хтосьці можа гаварыць, што слова «незалежнасць» сёння неактуальнае. Але гэтага не павінна быць. Я ўдзячная ўсім людзям, якія прыйшлі на плошчу. Гэтыя людзі па‑свойму вырашылі захаваць у сваіх сэрцах тыя сімвалы, якія былі адабраныя ў нас падчас рэферэндуму 14 мая 1995 года: бел‑чырвона‑белы нацыянальны сцяг, герб «Пагоня» і беларускую мову ў якасці дзяржаўнай», — заявіла Палажанка.

«Я рада, што гэтае мерапрыемства ўсё‑такі прайшло, нягледзячы на ўсе перашкоды з боку супрацоўнікаў міліцыі. Я спадзяюся, што акцыя стане традыцыйнай, і ў наступным годзе збярэ больш людзей. І яна будзе больш прыгожай, чым сёлета», — сказала актывістка «МФ».

Як паведамляў БелаПАН, 14 мая міліцыя не дала актывістам маладзёжнай апазіцыі, якія сабраліся на Кастрычніцкай плошчы Мінска, правесці акцыю «Марш незалежнасці», прымеркаваную да гадавіны рэферэндуму 14 мая 1995 года.

На плошчы знаходзілася каля 40 дэманстрантаў. Паводле звестак удзельнікаў акцыі, некаторыя з тых, хто планаваў узяць у ёй удзел, былі затрыманыя на падыходах на Кастрычніцкай плошчы.

Некалькі затрыманых у ходзе і пасля акцыі маладых людзей былі адпушчаныя пасля высвятлення асобы.

БелаПАН

Каментары11

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?4

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

Паўднёвая Карэя зробіць усіх вайскоўцаў аператарамі дронаў

Ці пагражае беларусам рашэнне ЗША аб адмове ў надаванні прытулку? Патлумачылі ў Офісе Ціханоўскай2

Нічога гаварыць пасля сваёй сустрэчы Лукашэнка і Пуцін не плануюць11

«Мы даём Штатам тое, што яны хочуць». Расійскі канал апублікаваў відэа, якое называюць запісам Рыжанкова схаванай камерай у машыне18

Былы палкоўнік ГРУ Папоў стварыў фірму ў Польшчы і цёрся каля апазіцыі. Але падазрэнні выклікае не толькі ён28

УСУ крытычна пашкодзілі Цэнтр касмічнай сувязі ў Гусі-Хрустальным за Масквою7

У Пекіне самалёт урэзаўся ў самы высокі хмарачос1

Выправіліся ў дарогу першыя пілігрымкі на Будслаўскі фэст

Андрэй Сібіга: Украіна будзе прымаць люстраныя меры ў адказ на дзеянні Мінска9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?4

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць