Культура1313

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў

12 студзеня 1941 года ў расійскім Свярдлоўску нарадзіўся хлопчык, якому было наканавана стаць народным артыстам Беларусі і СССР. Ён стварыў легендарныя «Песняры», якія сталі візітоўкай Беларусі ў свеце.

Уладзімір Мулявін нарадзіўся ў 1941 у Свярдлоўску (цяпер Екацерынбург, Расія), вучыўся ў мясцовым музычным вучылішчы, працаваў у сібірскіх філармоніях.

У 1963 запрошаны ў Белдзяржфілармонію. У 1968 заснаваў пры ёй ансамбль «Лявоны», які ў 1970 стаў «Песнярамі».

Вывучыў беларускую мову, каб працаваць з народнай песняй. Дзякуючы «Песнярам» беларускі фальклор і класічная паэзія (Купала, Колас, Багдановіч, Танк) сталі вядомыя на ўвесь СССР. Сабраў залаты склад музыкаў: Місевіч, Барткевіч, Кашапараў, Тышко, Дзямешка, Дайнэка, Палівода.

У 2002 Мулявін трапіў у жорсткую аўтааварыю і 26 студзеня 2003 памёр ад атрыманых траўмаў у шпіталі. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

«Песняры» застаюцца адным з найбольшых культурных дасягненняў Беларусі ў ХХ стагоддзі.

Продкі Уладзіміра Мулявіна былі заможнымі сібірскімі купцамі

Яны мелі свае магазіны, былі адукаванымі. Савецкая ўлада рэпрэсавала іх. І ўжо бацька Уладзіміра, Георгій Мулявін, быў простым рабочым на заводзе «Уралмаш». Ён быў музычна адораным, добра іграў на гітары. Георгій сышоў з сям'і да іншай жанчыны, пакінуўшы жонку з трыма дзецьмі.

Мулявін не меў скончанай музычнай адукацыі, бо яго адлічылі з другога курса

Яго першым настаўнікам музыкі быў палітвязень Аляксандр Наўроцкі.

Як расказваў Мулявін, гэты выпускнік Харкаўскага інстытута культуры і былы вязень сталінскіх лагераў быў незвычайна таленавітым музыкам-педагогам. Ён першым разглядзеў у Мулявіне не толькі талент, але і каласальную працаздольнасць. Наўроцкі займаўся са сваім выхаванцам па шэсць-сем гадзін у суткі, і ў выніку Мулявін паступіў у Свярдлоўскае музычнае вучылішча. Ён вучыўся на аддзяленні народных інструментаў, а самастойна асвоіў гітару, фартэпіяна і стварыў джаз-бэнд.

Мулявін не меў скончанай музычнай адукацыі, бо яго адлічылі з другога курса за «нізкапаклонства перад заходняй музыкай».

Рваў уласныя ноты

Патрабавальнасць Мулявіна да сябе пераходзіла ўсякія межы. Калі на першым выкананні песні публіка рэагавала вяла, Мулявін пасля канцэрта рваў уласныя ноты, і песня больш не выконвалася.

Песні пісаў на досвітку

Песні пісаў на досвітку, між 4‑й і 9‑й гадзінамі раніцы.

Прымаючы на працу ў «Песняры», Мулявін прасіў кандыдата праспяваць куплет з «Белавежскай пушчы»

Калі прэтэндэнт браў верхнія ноты, ён мог разлічваць на ўваход у склад групы.

Тры жонкі, чацвёра дзяцей

У 1959 18‑гадовы Уладзімір Мулявін ажаніўся з артысткай Лідзіяй Кармальскай, якая выступала ў рэдкім жанры мастацкага свісту. У 1961 у іх нарадзілася дачка Марына, а ў 1975 — сын Уладзімір.

У тым самым 1975 шлюб з Кармальскай распаўся, і Мулявін ажаніўся з Святланай Слізскай. У 1976 у іх нарадзілася дачка Вольга.

Другі шлюб пратрымаўся да 1981, калі Мулявін, развёўшыся, ажаніўся з акцёркай Святланай Пенкінай. (Пазнаёміў іх калега па «Песнярах» Уладзіслаў Місевіч.) У 1982 ва Уладзіміра і Святланы нарадзіўся сын Валерый.

Брата забілі, сын загінуў ад наркотыкаў

Смерць брата Уладзіміра, Валерыя Мулявіна, так і не была расследаваная. Ён загінуў у Ялце ў 1973-м, пасля канцэрта. Пракуратура і міліцыя адразу агучылі версію: упаў на парапет і разбіўся. Але «пясняр» Уладзіслаў Місевіч сцвярджаў у інтэрв'ю, што Валерыя забілі крымінальнікі. «Яго прайгралі ў карты. Прычым, імаверна, злачынцы паставілі на кон Валодзю. Але не вельмі разабраліся, хто з братоў хто, а можа, вырашылі, што кіраўнік — той, хто старэйшы».

У дзень смерці брата Мулявін з «Песнярамі» быў вымушаны адспяваць два канцэрты. Чыноўнікі не дазволілі адмяніць іх. Крымінальную справу закрылі «за адсутнасцю доказаў». Валерый Мулявін пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска.

Трагічнай была і смерць сына Уладзіміра Мулявіна — таксама Уладзіміра. Як дзве кроплі вады падобны на бацьку, ён таксама быў музыкам і нават супрацоўнічаў з дзяржаўнымі «Песнярамі». Пасля быў асуджаны за распаўсюд наркотыкаў на турэмны тэрмін і ў 2006 сканаў у зняволенні. Прычынай смерці, як паведамлялася, было працяглае ўжыванне наркотыкаў.

Што датычыць самога Мулявіна, то яго пад канец жыцця былыя калегі звінавацілі ў злоўжыванні алкаголем. З гэтага і пачаліся расколы ў ансамблі, калі з'явіліся «Беларускія песняры» і іншыя асколкі былой велічы.

Архіўны матэрыял

Каментары13

  • Поц
    12.01.2026
    Чаму да гэтага часу ніхто з дасьледчыкаў не склаў радаводу Мулявіна? Між тым, адна з ліній яго продкаў ішла ад беларусаў Смаленшыны. Калісь пра гэта ў фб пісаў хтосьці блізка з ім знаёмы...
  • Лыжка італьянскага дзёгцю.
    12.01.2026
    Калі уважліва паслухаць песьні італьянская поп-групы ''Поох'' якія выйшлі на прыканцы 60-х пачатку 70-х, то яны падазрона падобныя на першыя альбомы ''Песьняроў''. А некаторыя з іх нават цалкам падобныя. Вось і разьбярыся ''адкуль у хлопцаў гішпанская грусьць''.
    Як вядома, сяброўства камуністаў Італіі з СССР у тыя часы прыводзіла да супрацоўніцтва як раз у культурнай сферы. І зараз гэтае супрацоўніцтва відаць у шматлікім плагіяце італьянскіх музычных твораў савецкімі кампазітарамі ды рознымі ВІА.
    І ''Песьняры'' тут не выключэнне.
  • Літвін
    12.01.2026
    Продкі ягоныя былі з Літвы і ён не забыўся гэтага, як мільёны тых, хто стаў белым альбо проста русскім. Таму ён і вярнуўся на Радзіму ды з гонарам насіў ціштоку з "Пагоняй", з літоўскай Пагоняй.
    А калі ў каго ўсё роўна ёсць пытанні наконт яго нацыянальнай прыналежнасці, то калі ласка, адкажыце, з якой перакладаецца ягонае прозьвішча Мулявін, што азначае "мулявы"?

Цяпер чытаюць

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам20

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам

Усе навіны →
Усе навіны

Саудаўская Аравія радыкальна пераглядае планы адносна горада будучыні коштам $500 мільярдаў — не хапае грошай1

Расіяне за дзень страцілі два самалёты5

Пазняк нагадаў, што Калеснікава — «палітычнае нішто», але з разумнай сястрой51

У Брэсце прадавец машын рэкламаваў аўтамабіль і не думаў пра азімыя

Беларускія дранікі занялі 14‑е месца ў сусветным топе страў з бульбы7

Наступны раўнд перамоў паміж Расіяй і Украінай пройдзе без ЗША1

Беларусь — на другім месцы. Дзяўчына расказала, як сартавала смецце ў шасці краінах свету2

«Ва ўсіх сярод знаёмых ёсць загінулыя». Удзельнікі акцый пратэсту ў Іране расказалі, як усё было4

Што цяпер з эканомікай Венесуэлы? І ці стала больш свабоды?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам20

«Як толькі чуюць пра Расію — дык усё… У чым праблема?» У Мінску не хочуць здаваць кватэру чалавеку з расійскім пашпартам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць