Грамадства11

Выжыць на 1500 рублёў? Некаторыя мінчане кажуць, што гэта рэальна

Узровень патрэбнасцей чарговы раз стаў нагодай для спрэчкі паміж беларусамі ў сацсетках.

Мінчанка Юлія спытала ў Threads, ці рэальна выжыць у сталіцы на 1,5 тысячы рублёў. І меркаванні падзяліліся, піша Blizko.by.

Большасць беларусаў прыйшлі да высновы: без свайго жылля гэта немагчыма. 

  • «Калі не здымаць, то палову Мінска жыве на меншае».
  • «Тут у Threads людзі кажуць, што яны за гэтыя грошы іпатэкі бяруць. Хачу ведаць гэтыя банкі))». 
  • «Калі ёсць хата, 2 дзяцей, 2 каты і жонка, то не. Гэта прыкладна на тыдні 2 максімум». 
  • «Калі свая кватэра, адсутнасць шалёных хацелак (закрыццё толькі базавых патрэб) без сям'і, тады так, рэальна жыць». 
  • «Мне здаецца, на 1500 можна выжыць, а калі жыць +— камфортна, то гэта $2000».

Але ў каментарах знайшліся мінчане, якія сапраўды столькі зарабляюць. Многія з іх падкрэсліваюць: жыць на такія грошы ў сталіцы сапраўды цяжка. 

  • «Так, рэальна. Асабіста я на сябе трачу 1500‑1800 рублёў на месяц. Усё астатняе — забавы і ў асноўным не мае». 
  • «1200. У мужа крыху больш, але плацім іпатэку дачцэ за кватэру. Жывём!!)) Не голыя, не босыя. З таго, што мы ніколі сабе не дазваляем: харчавацца ў кавярнях і ездзіць адпачываць (толькі дача, на яе таксама трацімся). Ката яшчэ ўтрымліваем)) Навучыліся!)))»
  • «Ну ў каго якія патрэбы. Аднаму чалавеку з уласным жыллём рэальна пражыць».
  • «Я працую выхавацелькай і атрымліваю 970. Калі б атрымлівала 1500, то шыкавала б».
  • «Так, сціпла, 670 на арэнду, астатнае на харчаванне».
  • «У вну спецыялістам каля 1100 рублёў. У мамы ў школе ненашмат больш, недзе 1300-1400. Вядома, не хапае. Толькі на харчаванне ідзе і на жывёл. Кожныя два тыдні звяртаемся ў ламбард. Гэта дапамагае дацягнуць да з/п. На адзенне, абутак не застаецца, вядома ж». 

Каментары1

  • ЯМы97
    20.11.2026
    Калі жыць у кватэры памерлай бабцы і штотыдзень з вёскі ад другой бабцы пажэрці цягаць - чаму не? Але ж ці прыстойнае гэткае жыццё?

Цяпер чытаюць

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай

Усе навіны →
Усе навіны

У Гаазе прызналі М'янму вінаватай у генацыдзе народа рахінджа1

«Блішчыць як Swarovski». Беларускі палююць на танныя бранзалеты з царкоўных крам3

Беларусь пераплочвае за транзіт калію праз Расію сотні мільёнаў даляраў23

Ілан Маск: Трэба спачуваць не толькі ўкраінцам, але і расіянам34

Банкі змякчаюць патрабаванні да геалакацыі для працы мабільных праграм1

Чыгуначная арка Крымскага моста атрымала пашкоджанні1

Luxvisage выпусціў шыкоўны адвэнт-каляндар у выглядзе цягніка. Яго зноў немагчыма набыць у Беларусі7

Стала вядома пра цяжкую сітуацыю сям'і, якая паўтара года таму трапіла ў жудаснае ДТЗ у Талачынскім раёне2

Жанчына тры гады не можа выехаць з райскага вострава. Выйсці з бюракратычнай пасткі ніяк2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай

19‑гадовы берасцеец Андрэй ліквідаваны пад Курдзюмаўкай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць