Тэлеграм-канал «Бабруйск online» паведаміў пра ператрусы мінімум у пяці чалавек.
— Сяргея Бяляева; Лізаветы Літвінавай, Алены Каракулі, яе пасля ператрусу даставілі на допыт у Следчы камітэт.
Магчыма, ператрус у Андрэя Сініцы, якога ўвосень затрымалі і судзілі за зніч каля помніка ахвярам рэпрэсіяў, а потым пагражалі паставіць сям'ю на ўлік як сацыяльна небяспечную. Сёння, як распавёў сын Андрэя, з самай раніцы да іх прыйшлі з ператрусам нібыта ў межах крымінальнай справы за абразы працаўнікоў міліцыі.
Таксама, магчыма, ператрус у Віктара Качана (журналіст «Бабруйскага кур'ера»). Яго даставілі ў РАУС, а таксама ў Яўгена Габраляна і Івана Манько.
Цяпер чытаюць
Памятаеце Данііла з Офіса Ціханоўскай, якому за два дні сабралі грошы на анкалагічную аперацыю? Яму напісаў той самы аднакласнік, які яго ўдарыў — з чаго ўсё і пачалося
Каментары