Грамадства

Са скаладромам і залай бокса. Комплекс «Дынама» на вуліцы Даўмана адкрыюць у маі пасля рэканструкцыі

Знакамітага кніжнага кірмашу тут не будзе. Не будзе і выстаў жывёл.

Фота: Мінск-навіны

У спартыўным комплексе «Дынама», размешчаным на вуліцы Даўмана, пасля рэканструкцыі будуць займацца каля 2 000 дзяцей са спартыўных школ «Дынама» па 12 відах спорту, пішуць «Мінск-Навіны».

Рэканструкцыя спарткомплексу пачалася ў маі 2024 г. Да апошняга моманту тут трэніраваліся прадстаўнікі праваахоўных ведамстваў, выхаванцы спартыўных школ Беларускага фізкультурна-спартыўнага таварыства «Дынама», паралімпійцы. Усяго займаліся каля паўтары тысячы спартсменаў, не лічачы прыхільнікаў актыўнага ладу жыцця.

Перш за ўсё цалкам замянілі камунікацыі. Правялі перапланіроўку.

Ад ранейшага будынка застаўся толькі каркас: будынак захаваў ранейшыя габарыты, але напаўненне стала сучасным.

Павялічылася колькасць пляцовак, з’явілася магчымасць займацца новымі відамі спорту. А на фасадзе будынка красуецца фірмовая літара «Д» у ромбе.

На вуліцы, акрамя футбольнага поля і тэнісных кортаў, з’явілася варкаўт-пляцоўка. Ёсць яшчэ адна — універсальная, якую можна выкарыстоўваць для міні-футбола, валейбола і баскетбола. Разглядаецца магчымасць узвядзення побач са спарткомплексам асобнага будынка ціра: ён неабходны для падрыхтоўкі прафесійных спартсменаў, выхаванцаў СДЮШАР, прадстаўнікоў сілавых структур. Таксама вывучаецца перспектыва ўладкавання кортаў для новага і папулярнага напрамку — падэл-тэніса.

Змяніліся і самі залы. У лёгкаатлетычным манежы цяпер можна праводзіць трэніроўкі па васьмі відах спорту. На «ядры» ўкладзена паркетнае пакрыццё і нанесена разметка для гульнявых відаў: міні-футбола, гандбола, валейбола, баскетбола.

Тут дзве пляцоўкі памерам 20 × 40 м, іх раздзяляе спецыяльная сетка. Памяшканне прызначана для заняткаў амаль усімі лёгкаатлетычнымі дысцыплінамі, за выключэннем кідковых. Даўжыня бегавых дарожак (іх чатыры) складае стандартныя 400 м, ёсць яма для скачкоў і сектар для скачкоў у вышыню. Абсталяваны фехтавальныя дарожкі: дзве з іх знаходзяцца на першым паверсе, яшчэ некалькі — на другім.

Юныя рапірысты ўжо трэніруюцца.

Яшчэ адно новаўвядзенне — скаладром. Перш за ўсё на ім будуць трэніравацца дзеці. Новым абсталяваннем, як чакаецца, скарыстаюцца выхаванцы адной з мінскіх спортшкол, а крыху пазней (ёсць такія планы) у СДЮШАР «Дынама» адкрыюць аддзяленне па скалалажанні і правядуць набор у групы, бо гэта алімпійскі від спорту.

Што да адзінаборстваў, з’явілася магчымасць асобна працаваць з барацьбітамі і ўдарнікамі — раней было толькі адно памяшканне. На другім паверсе ўкладзены дываны-маты: там адпрацоўваюць прыёмы і абарону ад іх. На першым паверсе адкрылася зала бокса: усталяваны стацыянарны рынг і ўсё неабходнае абсталяванне. Тут будуць удасканальваць навыкі і ў службова-прыкладных відах, напрыклад у рукапашным баі.

Зала мастацкай гімнастыкі адкрылася адной з першых: падрыхтоўка юных грацый аднавілася з сакавіка. Да гэтага дзяўчаты трэніраваліся ў «Чыжоўка-Арэне». Для іх уладкаваны новыя памосты і дываны. 

Універсальную залу плануюць выкарыстоўваць як для трэніровак, так і для афіцыйных матчаў па міні-футболе, гандболе, баскетболе і валейболе. Жадаючых займацца тут шмат — кажуць, час ужо распісаны нават на позні вечар.

У «Дынама» створана безбар’ернае асяроддзе. Паралімпійцы трэніраваліся тут і раней, а каб забяспечыць ім доступ на другі паверх, усталявалі два ліфты. Акрамя таго, ва ўсіх залах з’явіліся інфармацыйныя таблічкі са шрыфтам Брайля.

Знакаміты начны кніжны кірмаш у спарткомплекс «Дынама» не вернецца.

Не будуць тут праводзіць і выставы жывёл. Аб’ект цалкам задзейнічаюць для заняткаў спортам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць31

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Усе навіны →
Усе навіны

Каверын: У мяне расце дачка, і я хацеў бы, каб яна жыла, хутчэй, у тым свеце, які ўяўляюць сабе ідэальным феміністкі36

Многія беларусы страцяць магчымасць ехаць на працу ў Літву. Вось што зменіцца з лістапада34

Сям'я з Мазыра збірае $2,9 мільёна, каб выратаваць сына4

«Калі мне было два гады, сваякі павезлі мяне ў Беларусь». Праз сацсеткі дзяўчына адшукала бацьку-расіяніна — але скончылася гісторыя сумна23

Памёр Генадзь Шэпелеў11

Ва Украіне амаль скончыліся ракеты для F-16, якімі збіваюць рэактыўныя дроны

Apple прэзентавала першы складны айфон14

Трамп паабяцаў па 5 тысяч даляраў кожнаму паўналетняму амерыканцу, калі рэспубліканцы захаваюць кантроль над Кангрэсам29

Штучны інтэлект рашыў задачу Наўе—Стокса, якую людзі не маглі разгадаць 90 гадоў. Гісторыя, аднак, абярнулася скандалам15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць31

Лукашэнка: Што творыцца ў краіне, у нас усе гэтую гусь круцяць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць