Меркаванні

Шрайбман пра звальненне Шадурскага: Сістэма пазбаўляецца паўтонаў

Сышлі Віктара Шадурскага, які 12 гадоў быў дэканам факультэта міжнародных адносін БДУ, факультэта са стабільна рэкорднымі прахаднымі баламі, і, як вынік, мноствам разумных студэнтаў і таленавітых выкладчыкаў — гэта значыць, у сваёй большасці, прыхільнікаў пратэсту, напісаў палітолаг Арцём Шрайбман.

Я не чуў аб палітычных звальненнях або адлічэннях з ФМА. Упэўнены, у гэтым была заслуга менавіта Шадурскага. Ведаю яго як прыстойнага і адкрытага чалавека, патрыёта, дыпламата па духу.

Як бы мне не было шкада альма-матар, самога Віктара Генадзевіча і тых выкладчыкаў, якіх звольняць або вымусяць сысці яму наўздагон, гэта абсалютна непазбежны працэс.

12 жніўня і некалькі разоў потым я пісаў, што шлях да канца нашай сістэмы будзе ляжаць не праз штурм палаца матросамі, а праз павольную і пакутлівую дэградацыю дзяржапарату і дзяржустаноў з-за адслойвання з іх прафесіяналаў.

Працаваць на дзяржаву ва ўсіх яе выявах будзе станавіцца ўсё больш таксічна і няўдзячна для людзей з жаданнем захаваць сумленне або рэпутацыю. Калі ты малады і таленавіты выпускнік — дзяржструктуры стануць апошнім месцам, куды ты захочаш пайсці працаваць, калі ёсць выбар.

Сістэма ўсё яшчэ ўтрымлівае прафесіяналаў з ліберальнымі поглядамі дзякуючы асаблівым людзям-дэмпферам — кіраўнікам, якія прымаюць увесь ціск сістэмы на сябе, ствараючы падначаленым здаровую дэмакратычную атмасферу.

Звычайна гэтыя людзі — таленавітыя дыпламаты. Ім трэба ўмець слухаць і не пярэчыць савецкім замовам начальства, манеўраваць, загаворваць, знаходзіць баланс у рыторыцы, падморгваць свайму калектыву — маўляў, вы ведаеце, я з вамі, але павінен гуляць у іх гульні, каб у нас тут з вамі ўсё было добра.

Гэтая місія апраўданая тым, што важна захаваць асяродкі розуму, з якіх вырастаюць будучыя рэфарматары. Але схема працуе ў мірны час, а ён скончыўся.

Віктар Шадурскі быў менавіта такім дэмпферам для аднаго з самых ліберальных факультэтаў краіны. Да яго гэтак жа сышлі многіх дэканаў, рэктараў, галоўдоктараў, і я здзіўлены, што ён пратрымаўся так доўга.

Калі кіраўніка-дэмпфера мяняюць на камісара (а навошта інакш яго мяняць цяпер), атмасфера ў калектыве мяняецца. Для думаючых людзей стымулаў і апраўданняў працягваць працаваць, ды і вучыцца, у такім месцы застаецца няшмат. І калі ёсць выбар — а ў найлепшых ён звычайна ёсць — яны сыходзяць.

Сістэма пазбаўляецца паўтонаў. Гэта павялічвае яе ўнутраную маналітнасць, але зніжае яе здольнасць успрымаць разумныя імпульсы і прымаць адэкватныя рашэнні. Бранзавенне і дэградацыя… Усе б мы аддалі перавагу іншаму, але гэта не наш выбар.

Каментары

Цяпер чытаюць

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Усе навіны →
Усе навіны

Таксіста і былога ахоўніка «Еўраопта» з Баранавічаў абвінавачваюць па палітычным артыкуле3

УСУ ўдарылі па Крымскім мосце. Рух транспарту спынены15

Турысты накідалі ў фантан Трэві амаль на 200 тысяч еўра менш пасля таго, як падыход да яго зрабілі платным4

Кітайскі маркетплэйс Temu сам прапанаваў беларусцы супрацоўніцтва, але зліўся, калі даведаўся яе грамадзянства13

Мінабароны расказала, як над Беларуссю збіваюць заблукалыя дроны2

З Янам Памедорам Рэуцкім развіталіся ў Варшаве

Канкурэнт Starlink страціў 40 спадарожнікаў: ракета не даляцела да арбіты

Сабаленка адкацілася на трэцяе месца ў сусветным рэйтынгу

Сэрца — амаль адзіны орган, які не хварэе на рак. Навукоўцы пачынаюць разумець чаму1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны85

На канцэрт Кадышавай у Мінску ў какошніках прыйшлі нават мужчыны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць