Улада

Пасол Расіі расказаў пра адмову ад размовы з Каардынацыйнай радай

Беларуская апазіцыя звярталася да пасла Расіі ў Беларусі Дзмітрыя Мезенцава з просьбай аб асабістай сустрэчы, але дыпламат размаўляць адмовіўся, распавёў ён у інтэрв'ю тэлеканалу РБК. Па словах Мезенцава, расійскія дыпламаты не гатовы весці размову з тымі сіламі, якія накіраваны на «падрыў дзяржаўных асноў».

«Расійскае пасольства гатова размаўляць з тымі грамадскімі сіламі, якія не вядуць працы па падрыве дзяржаўных асноў Рэспублікі Беларусь», — патлумачыў пасол.

Па словах Мезенцава, просьбу аб сустрэчы прадстаўнікі беларускай апазіцыі накіроўвалі яму асабіста. «Прадметам сустрэчы пазначаліся у тым ліку напрамкі ўзаемадзеяння так званай Каардынацыйнай рады з Расійскай Федэрацыяй», — распавёў ён.

Па словах Мезенцава, ён не разумее сутнасць Каардынацыйнай Рады беларускай апазіцыі і ў якой арганізацыйнай форме яна існуе. «Яна адна або іх, можа быць, пяць, або дваццаць — гэта людзі, якіх ніхто ніколі не выбіраў, гэта людзі без даверу мільёнаў выбаршчыкаў. Гэта людзі, якія самі сябе вызначылі такімі. Не варта цяпер вызначаць матывацыю гэтых учынкаў. Але гэта такое адно з грамадскіх аб'яднанняў, можа быць, такое ж, як грамада аматараў кнігі, філатэлістаў, нумізматаў, заўзятараў таго ці іншага клуба. Але тады яны і павінны займацца ў грамадскім полі клубнай працай, а не займацца звяржэннем улады», — так расійскі пасол адазваўся аб працы Рады.

Рэакцыю ўладаў Беларусі на стварэнне і працу Каардынацыйнай рады ён назваў «адэкватнай і канстытуцыйнай».

Каментары

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 100 тысяч нарвежцаў зладзілі фірмовае веславанне проста ў цэнтры Осла

ЗША зноў некалькі гадзін білі па Іране1

Спад нараджальнасці можа стымуляваць эканамічны рост3

Іспанія стала першым фіналістам чэмпіянату свету. Францыя зрынутая28

«Штурм нашай Бастыліі яшчэ наперадзе». Статкевіч сустрэўся з французскімі дыпламатамі14

У вагонах мінскага метро з’явілася новая схема. Яна мае адну вялікую нязручнасць7

Астраномы ўпершыню знайшлі малекулу цукру ў пылавой хмары Млечнага Шляху2

Ямы, расколіны і выбоіны. У Гродне жыхары ўсё часцей скардзяцца на стан тратуараў1

Расія знішчае ўкраінскія АЗС. Як і да чаго гэта можа прывесці2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло4

Стаў вядомы прысуд экс-памочніку Лукашэнкі Ігару Брыло

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць