Здароўе

Брытанскія навукоўцы ўпершыню паспрабуюць лячыць дэпрэсію шаманскім псіхадэлікам

Брытанскія навукоўцы ўпершыню ў гісторыі пратэсціруюць галюцынагенны прэпарат DMT (дыметылтрыптамін) у якасці патэнцыйных лекаў супраць дэпрэсіі. Гэты прэпарат, які знайшоў шырокае прымяненне ў шаманскіх рытуалах, лічыцца адным з самых моцнадзейных псіхадэлічных злучэнняў.

Фота Depositphotos.com

Псіхадэлік — гэта наркатычнае рэчыва, якое змяняе чалавечую свядомасць, уплывае на эмацыйны стан і многія псіхічныя працэсы, але не выклікае залежнасць. Даследчыкі спадзяюцца, што псіхадэлік DMT дапаможа значнай колькасці людзей, на якіх не дзейнічаюць звычайныя антыдэпрэсанты, справіцца з дэпрэсіяй.

Навукоўцы мяркуюць, што эфект ад псіхадэлічнай тэрапіі можа быць значна даўжэйшым, чым ад традыцыйных метадаў лячэння, паведамляе BBC.

Шматлікія даследаванні выявілі бяспеку і эфектыўнасць псіхадэлічных прэпаратаў у лячэнні шэрагу псіхічных захворванняў.

Псіхадэлік DMT таксама вядомы як «малекула духу», бо прэпарат выклікае галюцынацыі, якія параўноўваюць з перадсмяротнымі адчуваннямі.

Клінічныя выпрабаванні будуць праводзіць навукоўцы з Імперскага каледжа Лондана.

Даследчыкі лічаць, што псіхадэлік дапаможа пацыентам пазбавіцца ад негатыўных думак і тым самым не толькі паслабіць сімптомы дэпрэсіі, але і цалкам змяніць лад мыслення. Дзякуючы гэтаму магчыма дамагчыся доўгатэрміновага эфекту.

Аднак гэта гіпотэза пакуль не пацверджаная. За ўдзельнікамі даследавання будуць назіраць на працягу шасці месяцаў, каб выявіць, як доўга захаваецца эфект псіхадэлічнай тэрапіі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец14

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Усе навіны →
Усе навіны

Хэдлайнера рэспубліканскага выпускнога да апошняга не раскрывалі. Ім стала маладая расійская поп-спявачка6

Будзе плавіцца асфальт. У нядзелю і панядзелак ускварыць да 34—39°С. Магчыма, паб'ём усе магчымыя рэкорды8

У Іспаніі знік 37‑гадовы беларус. Блізкія не могуць знайсці яго ўжо тыдзень2

Расійскі вайсковец, які ваяваў ва Украіне, запісаў зварот да Пуціна і папярэдзіў пра мяцеж. Яго арыштавалі13

Вучыч заявіў, што праз некалькі тыдняў падае ў адстаўку3

Ці можна ў Беларусі ўзяць з сабой на пляж сабаку?8

Заўзятары, якія прыехалі на чэмпіянат свету ў ЗША, у шоку ад амерыканскай культуры чаявых26

У Мінску ціха зачынілі раддом №3 на вуліцы Леніна11

Генпракурор пра студэнтаў ЕГУ: Пагалоўна, без разбору прыцягваць да адказнасці ніхто не будзе12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец14

Перасцярогі перад «новымі Жыткавічамі». Кіеў дарма бачыць пагрозу ў будаўніцтве мастоў цераз Прыпяць і Мухавец

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць