Фота НАК

Фота НАК

Віктар Лукашэнка заявіў, што ў тым, што тычыцца спартсменаў, МАК не пайшоў на абвастрэнне адносін.

— Мы станоўча адзначаем тое, што міжнародная структура не пайшла на абвастрэнне адносін і нашы спартсмены выступаюць пад нашым сцягам, будзе гучаць наш гімн. Я думаю, гэта самае важнае і астатняе ўжо другаснае, — сказаў ён.

— Што тычыцца ў цэлым сітуацыі паміж НАК Беларусі і МАК, мы з імі заўсёды былі ў досыць блізкіх зносінах. Тут варта сказаць аб перапрацоўцы Статута НАК: вельмі шмат зроблена, вельмі шмат было перамоваў, руху насустрач адзін аднаму. Тут мы таксама знайшлі дастаткова канструктыўны падыход і з боку МАК. Але што тычыцца асобных пунктаў, вядома, яны былі асабліва палітызаваныя. І ў будучыні мы гэтае пытанне вырашым. Спадзяёмся, што гэта будзе двухбаковы рух, бо раней такога руху не назіралася. Усю інфармацыю, якая была патрэбна для МАК, мы прадсталялі, выбары ў НАК у нас праведзены выключна па нашым статуце, — сказаў ён, адзначыўшы, што беларускі бок не бачыць перадумоў для абвастрэння сітуацыі.

Нагадаем, што 8 сакавіка Міжнародны алімпійскі камітэт абвясціў аб падаўжэнні санкцый у дачыненні да НАК Беларусі. Ён не прызнаў Віктара Лукашэнку прэзідэнтам, а Дзмітрыя Баскава — членам выканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0