Грамадства

«Забралі сцяг і ліст ад Ігара Лосіка». У Мінску затрымалі беларускамоўнага блогера Ягора Тубелевіча

А 7-й раніцы пяць супрацоўнікаў міліцыі прыйшлі да беларускамоўнага блогера Ягора Тубелевіча. Ëн паспеў напісаць у сацыяльных сетках: «Да мяне ломяцца ў дзверы». Пасля гэтага перастаў выходзіць на сувязь.

У кватэры, дзе Ягор жыве разам з жонкай і маленькім сынам Гедымінам, прайшоў ператрус. Пасля Ягора забралі.

«Куды канкрэтна яго павезлі, не сказалі. Усё, што паспеў сказаць Ягор: забралі нібыта па падазрэнні ў спыненні руху цягнікоў у Лідскім раёне. Гэта ён прачытаў з пастанаўлення на ператрус. Я адразу адначыла, што гэта смешна, бо на радзіме мужа ў Лідзе мы не былі з моманту маёй цяжарнасці. На што мне адказалі, што «спыненнем руху можна кіраваць і дыстанцыйна», — расказвае Дар’я Тубелевіч.

Ягор з жонкай і сынам

Па словах Дар’і, сам ператрус праходзіў карэктна: 

«У іх быццам не было мэты нешта знайсці. Але наш сцяг, нататнік з Пагоняй, а таксама ліст Ягору ад Ігара Лосіка, тэлефон і ноўт забралі. Адзінае, што мне не сказалі, куды мужа забіраюць, таму я ў разгубленасці».

Ягор актыўна папулярызаваў ужыванне беларускай мовы, праводзіў марафоны беларусізацыі і вёў па-беларуску свой блог, канал у тэлеграме. Ëн таксама прыняў удзел у нашым праекце з экскурсіяй па Трактарным пасёлку.

UPD: Пазней стала вядома, што Ягору далі 15 сутак за непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі (артыкул 24.3 КаАП).

«Нібыта мы доўга адкрывалі міліцыянерам дзверы, але калі да цябе ломяцца невядомыя, дома маленькі сын — як інакш?», — задаецца пытаннем жонка Ягора.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Сі Цзіньпін зноў адмовіў Пуціну ў новым кантракце на расійскі газ11

Чарговая ўдзельніца «Міс Беларусь» уладкавалася на працу на СТБ11

Мінчука не пусцілі на перакур, а ён у адказ «замініраваў» арганізацыю1

«Мянты хадзілі па галовах звязаных людзей». Экс-палітвязень пра пінскую справу, год у ШІЗА і турэмную салідарнасць4

У бацькоў двух чалавек, якія маюць дачыненне да рэдакцыі выдання «Флагшток», ГУБАЗіК правёў ператрусы3

ЗША заклікалі Украіну звярнуцца да ЕС наконт скасавання санкцый супраць беларускага калію27

Другі сын Калаўра атрымаў высокую пасаду7

У Мінску прадаюць асабняк, падобны да шляхецкай сядзібы XIX стагоддзя3

Былы расійскі прадпрымальнік змяняе правілы гульні ў еўрапейскім пераўзбраенні2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку1

Што вядома пра экс-афіцэра Службы бяспекі Лукашэнкі Андрэя Спасава, якога пасадзілі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць